Атон II Найяснейшы (; , Кельгайм — , Ландсгут) — з 1227 года Пфальцграф Рэйнскі, з 1231 года герцаг Баварыі, з дынастыі Вітэльсбахаў.

Біяграфія

Сын Людвіга I Кельгаймскага. У выніку шлюбу Атона з Агнесай, дачкой Генрыха V і ўнучкай Конрада Гогенштаўфена, імператар Фрыдрых II аддаў рэйнскае пфальцграфства бацьку Атона, які перадаў апошняе Атону ў 1227 годзе. У 1231 годзе, пасля смерці Людвіга, Атон таксама атрымаў у спадчыну і герцагства Баварыя. У тым жа годзе ён перанёс рэзідэнцыю Вітэльсбахаў у Ландсгут.

Яго кіраванне ў Баварыі адзначылася ўнутранымі разладамі, звязаными са свецкай уладай біскупаў, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці. Папская партыя часова здолела пахіснуць яго вернасць Фрыдрыху II, але ў час найвялікшай небяспекі Атон у 1246 годзе выдаў сваю дачку Лізавету за сына Фрыдрыха, караля Конрада IV, і быў верным яго паплечнікам у барацьбе з Генрыхам Распэ і Вільгельмам Галандскім, за што быў адлучаны ад царквы, а краіна яго падверглася інтэрдыкту. Калі Конрад IV у 1251 годзе ўвайшоў у Італію, ён прызначыў Атона рэгентам Германіі.

Сям'я і дзеці У 1222 годзе Атон жаніўся ў Вормсе з Агнесай, дачкой рэйнскага пфальцграфа Генрыха V. Іх дзеці: Людвіг (1229—1294) Генрых (1235—1290) Лізавета (1227—1273), у шлюбе спачатку з германскім каралём Конрадам IV, затым з герцагам Карынтыі і Краіны Мейнхардам II Сафія (1236—1289), у шлюбе з графам Гебгардам VI фон Зульцбах унд Хіршберг Агнэс (1240—1306), стала манашкай

Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Пфальцграфы Рэйнскія Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Шаерне