Цэнтральная адміністрацыйная акруга — акруга горада Масквы. Знаходзіцца ў цэнтры Масквы і складаецца з 10 раёнаў. У акрузе размешчана шмат тэатраў, амаль усе маскоўскія вакзалы, большасць Міністэрстваў Расійскай Федэрацыі. А таксама Крэмль, Дом урада РФ, Дзяржаўная дума, Савет Федэрацыі. Значную частку тэрыторыі акругі займаюць розныя офісныя будынкі.

Межы ЦАА амаль супадаюць з гарадскімі межамі горада да 1912 года (за выключэннем раёна Сакольнікі, які ўваходзіць ва Усходнюю адміністрацыйную акругу).

Плошча 66 км², насельніцтва 701,1 тыс. чалавек.

Раёны Арбат Басманны Замаскварэчча Краснасельскі Мяшчанскі Прэсненскі Таганскі Цвярскі Хамоўнікі Якіманка Насельніцтва

Некаторыя вуліцы Другая Цвярская-Ямская вуліца Трэцяя Цвярская-Ямская вуліца

Спасылкі

Партал Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Масквы