Паўстанне ў Царстве Польскім, Беларусі і Літве 1830—1831История международных отношений: Учеб. пособие: В 4 ч. Ч. 1 / Ю. И. Малевич, С. Ф. Свилас, Р. М. Турарбекова и др.; Под ред. А. В. Шарапо. — Минск: БГУ, 2004. — 375 с. — узброенае паўстанне на расійскай частцы тэрыторый былой Рэчы Паспалітай за яе аднаўленне ў межах 1772 года.

Таксама часам называецца Руска-польскай вайной 1830—1831 з-за таго, што баявыя дзеянні з боку паўстанцаў вяліся ад імя Сейма і Урада Царства Польскага. У польскай гістарыяграфіі мае назву Лістападаўскае паўстанне (), у сучаснай расійскай — Польскае паўстанне 1830—1831 гадоў ().

Перадумовы паўстання Паводле рашэння Венскага кангрэса, частка створанага Напалеонам Варшаўскага княства ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Царства Польскае, а расійскі імператар абвяшчаўся і польскім каралём. Царству Польскаму была нададзена і канстытуцыя, якая неаднаразова парушалася расійскімі ўладамі; Частка насельніцтва, у асноўным шляхта, мела на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года; Абмежаванне дзейнасці сейма ў Царстве; Палітычныя рэпрэсіі супроць «нязгодных». Да прыкладу: удзельнікі тайных таварыстваў, у асноўным навучэнцы, былі яшчэ ў 1824—1825 гадах узятыя пад нагляд. Ад працы ў Віленскім універсітэце былі адхілены выкладчыкі І. Лялевель, І. Даніловіч, М. Баброўскі.

Пачатак паўстання

У канцы лістапада 1830 года ў Варшаве ўспыхнула паўстанне ў сувязі з намерам Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі. Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня — і Царства Польскае. 18 снежня сейм заклікаў да паўстання насельніцтва ўсіх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай каб аднавіць яе незалежнасць. У студзені 1831 года князь Адам Ежы Чартарыйскі стаў старшынёю польскага Нацыянальнага Урада. Тады ж сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая I і членаў яго сям’і правоў на польскі трон.

Паўстанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літве ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войск.

Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і ваеннага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб’яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы.

У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні — толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады: пад кіраўніцтвам Станіслава Радзішэўскага ў Вілейскім павеце — 3,3 тыс. чалавек, В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце — 3 тыс. чалавек, К. Пшаздецкага ў Ашмянскім павеце — 2,5 тыс. чалавек, Ю. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім павеце — 1 тыс. чалавек Ануфрыя Яцэвіча ў Цельшаўскім павеце — каля 4 тыс. чалавек.

Шляхта, каталіцкае, часткова ўніяцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне пра дзяржаўнасць свайго краю не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу ў паўстанні не прымалі.

Канец паўстання Віленскі цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб’яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 года стала кульмінацыяй паўстання. Аб’яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам.

На пачатку жніўня 1831 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена. Многія актыўныя паўстанцы, у тым ліку з тэрыторыі сучаснай Беларусі, пакінулі радзіму і пазней удзельнічалі ў барацьбе за свабоду ў розных краінах Еўропы.

Рэпрэсіі пасля паўстання Указам ад 6 мая 1831 года былі выдзелены тры разрады «злачынцаў»: да першага адносілі кіраўнікоў, да другога — тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, да трэцяга — усіх іншых. Свае маёнткі страцілі буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш., частка маёмасці падвергнулася разграбленню. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек, частка была прысуджана да ссылкі, на іх месца прывозілі лаяльных расейскіх памешчыкаў. Спачуваючых паўстанню сялян паролі ды ссылалі ў Сібір, вескі спальвалі. Крамя таго, былі зачынены касцёлы (Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск), Касцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканцаў (Гродна), Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск), Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Смальяны), Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Лыскава), Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў (Смілавічы), Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Касцёл Узвышэння Святога Крыжа і кляштар кармелітаў (Гродна), Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Віцебск), Касцёл Святога Юрыя (Крамяніца), Свята-Пакроўская царква (Дудаковічы).

У 1831 годзе скасавана дзеянне Статута 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, у 1840 — на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У 1832 годзе закрыты Віленскі ўніверсітэт, зноў адкрыты толькі ў 1904 годзе. У 1837 годзе імператар патрабаваў, каб усе абітурыенты расійскіх універсітэтаў мелі пасведчанне пра недатычнасці да паўстанцкага руху. У 1839 годзе на Полацкім царкоўным саборы скасавана Берасцейская унія з прадвызначаным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.

Яшчэ адным вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі дэпаланізацыі і русіфікацыі беларускіх зямель.

Вядомыя ўдзельнікі Эмілія Плятэр (1806—1831) Шыман Канарскі (1808—1839) Ян Непамуцэн Дашкевіч-Кундзіч (1796—1869) Адам Ежы Чартарыйскі (1770—1861) Ільдэфонс Анцыпа (1814—1863) Габрыэль Агінскі (1784—1842) Людвік Тадэвуш Замбжыцкі (1803—1834) Тадэвуш Тышкевіч (1774—1852) Напалеон Феліксавіч Яленскі (1810—1883) Напалеон Орда (1807—1883) Ігнат Дамейка (1802—1889) Алаіз Яновіч (1792—1849) князь Раман Станіслаў Сангушка (1800—1881) Юзаф Зянковіч (1807-1833) Кароль Дамінік Пшаздзецкі (1782-1832)

Гл. таксама Віленскае часовае ваеннае губернатарства Мінскае часовае ваеннае губернатарства Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства Шляхецкі рух

Літаратура

Гарбачова, В. В. Паўстанне 1830—1831 гадоў на Беларусі / В. В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2001. — 186 с. Гарбачова, В. В. Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі : бібліягр. слоўн. / В. В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2006. — 400 с. Сосна, У. А. «Польскае» паўстанне 1830—1831 гг. и беларускае сялянства. У. А. Сосна // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 4 / редкол.: А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. — Минск: БГУ, 2009. — С. 191—197

Катэгорыя:Паўстанні ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Паўстанні ў Расіі Катэгорыя:Паўстанні ў Польшчы Катэгорыя:Царства Польскае Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918) Катэгорыя:Паўстанні ў Літве Катэгорыя:1830