Вуліца Лазо — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа імем расійскага рэвалюцыянера Сяргея Лазо ў 1948 годзе. Звязвае Адэскую вуліцу з Партызанскім праспектам каля палаца культуры МАЗ.

Няцотны бок

Стадыён «Тарпеда» № 7 — 19-павярховы жылы дом праекта М-111-90

Цотны бок

№ 4 — Інтэрнат № 2 МАЗа, на будынку ў 1987 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка Сяргею Лазо. № 6 — 3-павярховы жылы цагляны дом з гандлёвым памяшканнем ў частцы 1-га паверху (1950-я), станам на 2022 год, гандлёвае памяшканне падзелена на часткі, некаторыя з іх выкарыстоўваюцца як офісы № 8, 10 — 3-павярховыя цагляныя жылыя дамы (1950-я) № 12 — Дом піянераў (1950-я), станам на 2022 год, быў адным з карпусоў Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта.

Крыніцы

Спасылкі

Вуліца Лазо ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Фотаграфіі вуліцы Лазо на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)