Міхаіл Рыгоравіч Чыжэ́ўскі (, Добруш — ) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1950), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), прафесар (1934).

Біяграфія М. Р. Чыжэўскі нарадзіўся ў пасёлку Добруш Магілёўскай губерні (сучасны горад, раённы цэнтр у Гомельскай вобласці Беларусі). Атрымаўшы пачатковую адукацыю, у 1910 годзе паступіў працаваць на Добрушскую пісчапапяровую фабрыкуИмя в белорусской науке: Михаил Григорьевич Чижевский // Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси (ЦНБ НАН Беларуси). У 1915 годзе быў прызваны на службу ў армію, потым служыў у Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы экстэрнам здаў экзамены за курс сярэдняй школы, працаваў настаўнікам пачатковай школы. У 1919 годзе фабрычным камітэтам Добрушскай папяровай фабрыкі быў накіраваны у Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве, якую скончыў у 1923 годзе. Быў пакінуты практыкантам на доследным полі акадэміі, потым залічаны аналітыкам у лабараторыю глебазнаўства на кафедры акадэміка В. Р. Вільямса. У 1929 годзе зацверджаны дацэнтам гэтай кафедры, з 1933 года — прафесар. Адначасова з 1933 г. М. Р. Чыжэўскі займаў пасаду загадчыка кафедрай агульнага земляробства і глебазнаўства Камуністычнага ўніверсітэта імя Свярдлова і працаваў ва Усесаюзным інстытуце сельгасмашынабудавання. У 1937 годзе прымаў удзел у стварэнні Глебава-агранамічнай станцыі імя В. Р. Вільямса, якой потым і кіраваў. У 1940 годзе М. Р. Чыжэўскі абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю.

Навуковая дзейнасць М. Р. Чыжэўскаму належаць навуковыя працы па асваенні севазвароту, сістэме і механізацыі апрацоўкі глебы, павышэнню ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глебаў. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый і экскурсій па даследаванню глебаў на тэрыторыі Беларусі. Займаўся распрацоўкай пытанняў фізікі глебаў, упершыню эксперыментальна вызначыў іх здольнасць паглынаць аніёны азотнай і фосфарнай кіслаты. Распрацаваў метад вызначэння трываласці будовы глебы ў сувязі з яе механічнай апрацоўкай. Пад кіраўніцтвам М. І. Чыжаўскага абаронена 30 кандыдацкіх дысертацый.

Па матэрыялам даследавання вучонага апублікавана больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі. Сярод апублікаванага: «К теории получения высоких урожаев» (1942), «Введение в освоение правильных севооборотов в колхозах» (1948) «Условия получения высоких урожаев» (1955), «Агротехника полевых культур» (1945), «Обработка почвы» (1950), «Земледелие с основами почвоведения» (1959, 2-е выданне, у сааўтарстве) і інш.

Узнагароды Ордэн Леніна 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За працоўную адзнаку» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Член-карэспандэнт ЧЫЖЭЎСКІ Міхаіл Рыгоравіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Михаил Григорьевич Чижевский (К 115-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 1 2011. Серыя аграрных навук Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР