Сярпейск — сяло ў Расіі, на рацэ Сярпейцы. Уваходзіць у склад Мяшчоўскага раёна Калужскай вобласці. Насельніцтва на 2012 год — 1265 чалавек. Знаходзіцца за 20 км ад Мяшчоўска, за 104 км ад Калугі.

Сярпейск — даўняе места гістарычнай Смаленшчыны.

Гісторыя Першае пісьмовае ўпамінанне пра Сярпейск датуецца 1406 годам, калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1494 годзе Сярпейск захапіў маскоўскі гаспадар Іван III, але паводле мірнага дагавора, вярнуў яго вялікаму князю Аляксандру. У 1500 годзе места апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.

У 1613 годзе Сярпейск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэулінскае перамір’е 1618 года. Ён увайшоў у склад Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. У 1632 годзе места захапілі маскоўскія войскі.

Паводле Палянаўскага дагавора 1634 года Сярпейск апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1776 годзе горад стаў цэнтрам павета ў Калужскім намесніцтве. У 1777 годзе ўлады даравалі Сярпейску герб. Пазней горад увайшоў у склад Мяшчоўскага павета.

У пачатку XX ст. у Сярпейску былі плошча, 14 вуліц і 2 завулкі, дзейнічалі 3 царквы, працавалі прыходскае вучылішча, паштовая станцыя, палатняная і прадзільная фабрыкі, штогод праводзілася 2 кірмашы.

У 1919 годзе Сярпейск пазбавілі статусу горада.

Насельніцтва

Дэмаграфія XIX стагоддзе: 1863 год — 766 чал.; 1889 год — 1818 чал. S. 457. XX стагоддзе: 1914 год — 1053 чал. XXI стагоддзе: 2012 год — 1265 чал.

Інфраструктура У Сярпейску працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бальніца, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты) Царква Святога Мікалая (1771) Царква Святога Спаса (1783)

Страчаная спадчына Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Сайт Сярпейскага сельскага паселішча

Катэгорыя:Населеныя пункты Калужскай вобласці