Ге́кла, Хекла () — стратавулкан, які знаходзіцца на поўдні Ісландыі. Вышыня 1488 (1491) метраў.
Стратавулкан утварыўся ў выніку шматлікіх вывяржэнняў з лінейнай трэшчыны. Складзены з андэзітавых і базальтавых лаў. Гекла — частка вулканічнага горнага хрыбта, працягласцю 40 кіламетраў. Аднак самай актыўнай часткай гэтага хрыбта з’яўляецца расколіна працягласцю 5,5 км, якая завецца Heklugjá, што належыць вулкану Гекла.
З 874 года вывяргаўся больш 20 разоў і лічыцца найбольш актыўным вулканам Ісландыі. У сярэднявеччы ісландцы звалі яго «Брама ў пекла». Вывучэнне адкладаў вулканічнага попелу засведчылі, што вулкан быў актыўным сама меней на працягу апошніх 6600 год. Першае датаванае вывяржэнне адбылося ў 1104 годзе. Найбольш моцныя вывяржэнні адбыліся ў 1766—1768 і 1947—1948 гадах. Апошняе вывяржэнне адбылося 28 лютага 2000 года.
Літаратура
Катэгорыя:Вулканы Ісландыі Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы