250px|right|thumb|Два анёла — хавальнік і «сустрэчны» — нясуць душу Душа — асаблівая нематэрыяльная сутнасць, што не залежыць ад цела і вызначае жыццё, здольнасці і асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасць анімізму, спазнала змены ў працэсе рэлігійнага развіцця чалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца не як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае і бесцялеснае, як божы дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэнні і траціць у момант смерці. Большасць рэлігій прызнае або бессмяротнае існаванне душы ў замагільным свеце (хрысціянства, іслам), або бясконцае перасяленне яе з аднаго цела ў другое (будызм). Згодна з многімі ідэалістычнымі, дуалістычнымі філасофскім кірункамі і рэлігійнымі плыням, душа гэта несмяротная субстанцыя, нематэрыяльная сутнасцьЕ. В. Мареева — Д. Локк об истоках единства души: Бог, натура или культура?, у якой выказана боская прырода чалавека, якая дае пачатак і абумоўліваецца жыццём, здольнасцю адчування, мыслення, свядомасці, пачуццяў і волі, што супрацьпастаўляецца целуДуализм. Гісторыя філасофіі.

Гл. таксама Дух Псіхапомп Эга Я Свядомасць Жыццё

Спасылкі

Душа. Азбука веры

Катэгорыя:Філасофская тэрміналогія Катэгорыя:Аналітычная псіхалогія Катэгорыя:Хрысціянскае багаслоўе Катэгорыя:Іўдзейскае багаслоўе Катэгорыя:Эпістэмалогія Катэгорыя:Рэлігія Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы