Гістарычны падзел Ісландыі
Традыцыйна Ісландыя падзялялася на landsfjórðungar (адз.лік: landsfjórðungur) альбо чвэрці, якія арыентаваліся на бакі свету. Пазнейшы адміністрацыйны падзел абапіраецца на выбарчыя акругі - сіслы (sýslur) і абшчыны. Асабліва пасля 1874 года, калі ў канстытуцыі былі замацаваны новы падзел. Ранейшы падзел паступова скасаваўся.
Назвы былых чвэрцяў Ісландыі: Vestfirðingafjórðungur (Breiðfirðingafjórðungur) Norðlendingafjórðungur (Eyfirðingafjórðungur) Austfirðingafjórðungur Sunnlendingafjórðungur (Rangæingafjórðungur)
Цяперашні падзел Ісландыі
Ісландыя падзяляецца на 8 рэгіёнаў (ісл.: landsvæði): 7. Ёйстурланд Austurland (адміністрацыйны цэнтр — г. Эгільсстадзір Egilsstaðir) 4. Вестфірдзір Vestfirðir (г. Ісафіёрдур Isafjörður) 3. Вестурланд Vesturland (г. Боргарнес Borgarnes) 5. Нордурланд Вестра Norðurland Vestra (г. Блёндуос Blönduós) 6. Нордурланд Эйстра Norðurland Eystra (г. Акюрэйры Akureyri) 8. Судурланд Suðurland (г. Сельфас Selfoss) 2. Судурнэс Suðurnes (г. Кефлавік Keflavík) 1. Хёвудборгаршвайдзід Höfuðborgarsvæðið (г. Рэйк’явік Reykjavík)