Ёхана Гудрун Ёнсдоцір (ісл.: Jóhanna Guðrún Jónsdóttir; нар. , Капенгаген, Данія) — ісландская спявачка.

Кароткая біяграфія Ёхана радзілася ў Даніі, але ў 2-гадовым ўзросце разам з бацькамі і двума братамі пераехала ў Ісландыю з пачатку ў Рэйк'явік, потым у Хабнарфіёрдур — партовы горад на паўднёва-заходнім беразе Ісландыі, за 10 км на поўдзень ад Рэйк'явіка.

З васьмі гадоў прымала ўдзел у разнастайных музычных конкурсах, дзе яе талент заўважыла настаўніца спеваў Марыя Б'ёрк. Яна прапанавала Ёхане паступіць у сваю дзіцячую музычную школу і менавіта там Ёхана спасцігла асновы выканання сучаснай поп-музыкі. Усе былі здзіўлены не толькі дыяпазону і «даросласці» голасу, але і бездакорнаму кантролю над ім.

Першы альбом Ёханы выйшаў у 2000 годзе, да яе дзясятага дня нараджэння, другі — у 2001 годзе, трэці — у 2003 годзе, куды ўвайшлі папулярныя калядныя песні.

На некаторы час Ёхана прыпыніла выпуск альбомаў, ёй даводзіцца падоўгу адсутнічаць дома, праводзячы рэпетыцыі ў Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесе і сустрэчы з музычнымі прадзюсарамі з усяго свету. Гэта быў цяжкі перыяд у жыцці дзяўчынкі-падлетка Ёханы, апроч шматгадзінных заняткаў у студыі, яна вучылася яшчэ і ў звычайнай школе і не мела вольнага часу для зносін з сябрамі.

Еўрабачанне 2009 Ёхана прадстаўляла Ісландыю на Еўрабачанні 2009 з песняй «Is It True?». У фінале, набрала 218 балаў, і заняла другое месца.

Дыскаграфія

Альбомы Butterflies And Elvis (2008)

Сінглы Funnything Is (SD) (2008)

Відэа-кліпы «Lose Myself» (2008) «I Miss You» (2009) «Is It True?» (2009)

Спасылкі

Yohanna Official MySpace Yohanna на Tonlist.com Icelandic Music Yohanna.Ucoz.Ru

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Ісландыі