Міхаіл Паўлавіч Урончанка (; , , Беларускае ваеннае губернатарства, Расійская імперыя — , , Харкаўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. Генерал-маёр (1848).
Біяграфія Скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1819), Маскоўскую школу калонаважатых (1822). Вывучаў астраномію ў Дэрпцкім універсітэце (1824—1828). У 1823—1824 гадах рабіў тапаграфічныя здымкі ў Віленскай губерні. У Вільні пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. У руска-турэцкую вайну 1828—1829 годзе праводзіў тапаграфічныя здымкі ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве, Балгарыі. У 1837—1841 гадах член камісіі па кіраванні Закаўказскім краем. 3 1843 года ў запасе, працаваў у . У 1848 годзе вярнуўся на вайсковую службу ў Галоўны штаб Рускай імператарскай арміі. Да 1854 года ўзначальваў трыянгуляцыйныя работы.
Навуковая дзейнасць Вынікам падарожжа па Малой Азіі стала даследаванне «Агляд Малой Азіі ў сучасным яе стане» (1838—1840).
Літаратурная дзейнасць Займаўся перакладамі на рускую мову. Асобнымі выданнямі ў перакладзе Урончанкі выйшлі ў Санкт-Пецярбургу паэма Байрана , трагедыя Уільяма Шэкспіра «Гамлет» (абедзве ў 1828); пераклаў трагедыю ў вершах Іагана Гётэ «Фаўст» (1844).
Бібліяграфія
Шекспир, В. Гамлет : трагедия в 5 действиях / сочинение В. Шекспира; перевёл с английского М. В. — В типографии медицинского департамента Министерства внутренних дел, 1828. — 205 с.
Літаратура Карлюкевіч, А. Урончанка Міхаіл Паўлавіч / Алесь Карлюкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 589. — ISBN 985-11-0214-8. Шостьин, Н. А. Михаил Павлович Вронченко: Военный геодезист и географ. — М.: Геодезиздат, 1956. — 88 с., 4 л. карт.
Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу