Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — мураваны касцёл у г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Статут парафіі св. апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску быў прыняты 27 траўня 2007 года на сходзе мясцовых католікаў, на якім прысутнічала 29 чалавек.
3 чэрвеня 2007 года тагачасны Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка падпісаў і зацвердзіў парафіяльны статут, а 31 студзеня 2008 года парафія была зарэгістравана дзяржавай.
Напачатку па запрашэнні мясцовых вернікаў іх супольнасцю духоўна апекаваўся кс. Павел Кручэк, які нёс святарскае служэнне ў суседнім Чэрвені.
З 2008 года па 2012 год парафіяне намагаліся атрымаць пляцоўку пад пабудову святыні, і ўвесь гэты час маліліся, дзе прыходзілася. Нарэшце, 2 траўня 2013 года дзяржаўныя органы выдзелілі пляцоўку для будаўніцтва касцёла, на месцы былога помніка Леніна.
14 верасня 2013 года ў свята Ўзвышэння Святога Крыжа, на месцы будаўніцтва быў усталяваны крыж і адбылося благаслаўленне будпляцоўкі, на якой з’явілася часовая капліца, што размясцілася ў вагончыку.
Да канца 2013 года тут ужо былі закладзены фундаменты будучай святыні. Паступова былі падведзены вада і электрычнасць, узведзены сцены, а праз 2 гады ад пачатку будаўніцтва пастаўлены дах.
У 2016—2017 гадах да будынку касцёла было падведзена цэнтральнае ацяпленне, былі атынкаваны і пафарбаваны сцены ўсярэдзіне будынка, устаноўлены вокны і дзверы, узнесены крыж на вежыhttps://catholic.by/3/news/belarus/8648-artsybiskup-tadevush-kandrusevich-asvyatsi-novy-kastsjol-u-rudzensku.
30 верасня 2018 года адбылося асвячэнне касцёла, якое здзейсніў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскіhttps://krynica.info/be/2018/10/01/arcybiskup-kandrusevich-asvyaciu-kascjol-u-rudzensku-i-kaplicu-u-dukory/.
Пробашчы Павел Кручэк Генрых Кучынскі
Галерэя
Спасылкі Рудзенск — парафія Маці Божай Шкаплернай і св. Стэфана — http://catholic.by/ Город, которого не существует: как Руденск примеряет статус спутника и что там делать минчанам — tut.by
Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна Барысаўскі дэканат
Катэгорыя:Касцёлы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Рудзенска Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла