Ксенія Шталянкова (нар. ) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія Займалася ў школе маладога пісьменніка. Скончыла бакалаўрыят ЕГУ па спецыяльнасці «Дызайн», дыпломным праектам было афармленне ўласнай кнігі. Праект таксама трапіў у пяцёрку найлепшых у намінацыі «Графічны дызайн» на міжнародным конкурсе Брытанскай школы дызайну «Дызайн-дэбют» (Масква).Будзьма

Аўтар гістарычна-фантастычнага рамана трылогіі. Першую частку пачала пісаць у 11-гадовым узросце, выйшаў «Адваротны бок люстэрка» у 2011 годзе і намінаваны на прэміі «Дэбют» і «Экслібрыс». У студзені 2016 года ўсе 3 часткі выйшлі пад адной вокладкай у выдавецтве «Мастацкая літаратура» накладам 1200 асобнікаў.

Прызнанне Лонг-ліст Прэміі Гедройца (2018) з кнігай «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах».

Спасылкі http://budzma.by/news/yyosc-ksyeniya-shtalyenkova-pismyennictva-heta-nye-tolki-vyklyuchna-shchaslivyya-momanty.html https://www.sb.by/articles/volshebnoe-zerkalo-ksenii-shtalenkovoy.html

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі