Міхась Зізюк, Міхаіл Міхайлавіч Зізюк (нар. , в. Лучыцы, Гомельскай вобласці) — беларускі пісьменнік.

Скончыў Лучыцкую сярэднюю школу, Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у раённым аддзеле ўнутраных спраў. Скончыў Акадэмію МУС РБ, атрымаў кваліфікацыю юрыста. Жыве і працуе ў Наваградкуhttps://lit-bel.org/friends/z/Zzyuk-Mhasy-Mhaylavch-4555/ . Творчасць Пісаць пачаў у сярэдзіне 2000-х гадоў. Піша на беларускай і рускай мовах. Першае апавяданне «Цяпло яе сэрца» апублікавана ў «Звяздзе» (2005). Аўтар кніг «Пропавшая свадьба» (2007), «Зелянее рунь» (2011), «Храм его души» (2011), «Оракулы междуречья» (2013), «Планктон» (2017).

Прызнанне Лонг-ліст Прэміі Гедройца (2018) з кнігай «Планктон».

Катэгорыя:Постаці Навагрудка Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі