Глыбо́кае () — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, у басейне ракі Пясіна.

Возера размешчана за Палярным кругам, у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр, на захадзе плато Путарана. Плошча паверхні 136 (143Озеро Глубокое (Омук-Кюёль) // Государственный водный реестр РФ) км². Даўжыня возера 43Измайлова А. В. Глубокое озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км, найбольшая шырыня 5 км. Найбольшая глыбіня каля 200 м, сярэдняя — 16 м. Плошча вадазбору 4400 км². Жыўленне возера змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня.

Праз возера працякае рака Глыбокая і злучае яго з возерам Мелкае. У Глыбокае ўпадаюць рэкі Чачыр, Муксун, Гудке-Дапту, Паўночны Ікэндэкіт, Кылтэлар, Яшчкун.

У возеры водзяцца галец, акунь, харыус і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Озеро Глубокое (Омук-Кюёль) // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Глубокое озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края