Мост цераз Сож — мост цераз раку Сож у Гомелі. Злучае цэнтр горада (правы бераг) з Навабеліцкім раёнам (левы). Па мосце праходзіць вуліца Фрунзэ.
Праект моста распрацаваны ў 1950 годзе Мінскім філіялам Саюздарпраекта. Будаўніцтва ажыццяўляў МСР-1 Глаўдарбуда СССР, скончыўшы яго ў 1953 годзеМеталлические мосты Беларуси // Архитектура и строительство. 2005. Мост мае 4 пралёты, яго даўжыня складае 341 м, шырыня — 10,7 м. Цэнтральная частка моста перакрыта трохпралётнай неразразной фермай пераменнай вышыні з яздой паверсе па схеме 63+105+63 м.
У 2009 годзе побач уведзены ў эксплуатацыю новы мост, што дало магчымасць правесці рэканструкцыю старога, якая была завершана ў 2011 годзе. На ўрачыстай цырымоніі акрыцця моста прысутнічалі памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, генеральны дырэктар «Белаўтадара» Анатоль Лыцін, старшыня КДК Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон, старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік і старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:1953 год у Беларусі Катэгорыя:Масты Гомеля Катэгорыя:Вуліца Фрунзэ (Гомель) Катэгорыя:Масты цераз Сож