Валянці́н Аляксе́евіч Гу́бараў (нар. 14 красавіка 1948, Горкі) — беларускі мастак, графік, працуе ў жанры наіўнага мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Горкі. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, потым факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута.
У 1975 годзе пераехаў у Беларусь. Займаўся ілюстраваннем кніг, працаваў мастаком у выдавецтве. З 1991 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках.
З 1991 года персанальныя выставы Губарава штогод ладзяцца ў Францыі.
Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Ганаровы член мастацкай асацыяцыі «Шэдэўр» (Германія).
В 1994 годзе заключыў эксклюзіўны кантракт з галерэяй «Les Tournesols» (Парыж), у 2006 годзе — з мастацкай галерэяй «Ла Сандр-арт» (Мінск).
Працы Губарава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, музей «» (ЗША), галерэі «Schaer und Wildbolz» (Швейцарыя), «Kunststuck» (Германія), прыватныя калекцыі ў Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Гішпаніі, Ізраіля, Германіі і інш.).
Працы выстаўляюцца на аўкцыёнах «Christie`s» (Лондан), «Drouot Richelieu» і «Taschen» (Парыж), «KINSKY» (Вена).
Жыве і працуе ў Мінску.
Творчасць Па словах мастака, шлях да майстэрства пачаўся ў дзяцінстве, калі ён « перамаляваў па кратках» з паштовак карціны рускіх мастакоў — І. Левітана, А. Саўрасава, Ф. Рашэтнікава. На 3-ім курсе мастацкай вучэльні адкрыў працы Дж. Полака, П. Сезана, В. Ван Гога, А. Маціса, звяртаўся да нацюрмортаў у пошуках уласнага стыля.
Паводле вызнаэння мастака, персанажы яго карцін — «простыя людзі», якія «не чыталі Гегеля і Канта», але «бескарыслівыя, чыстыя сэрцам», у якіх «няма камерцыйнай жылкі», але «ёсць імкненне да шчасця». У аснове сюжэтаў часта прысутнічаюць успаміны з дзяцінства і юнацтва, настальгічныя матывы, дэталі быту савецкага часу.
Прэса адзначае губараўскую «яркую індывідуальнасць» і яго « асаблівае бачанне свету»: «…карціны часта апісваюць будні невялікіх правінцыйных гарадоў, але за карыкатурнымі рысамі іх жыхароў заўжды хаваецца асаблівы сэнс»..
Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню, ён працуе ў стылі наіва і даступны разуменню кожнага, нават непадрыхтаванага гледача, дзякуючы таму, што сюжэты яго карціны ўзятыя з самога жыцця. Яны, як фальклор, простыя на першы погляд, але ў кожным сюжэце ёсць двайное прачытанне.
Нягледзячы на шматгадовы кантракт з парыжскай галерэяй і прапановы жыць у Францыі, Губараў вырашае заставацца ў Беларусі: «Гэтая зямля мяне харчуе як мастака. Я знаходжу натхненне і сілы фізічныя ў нашым жыцці, звычаях, традыцыях, людзях, размовах». Мастак выкарыстоўвае ў працы пераважна айчынныя матэрыялы..
Сярод мастацкіх асаблівасцей творчасці Губарава крытыка адзначае давядзенне «да гранічнага мінімалізма» сюжэтных і мастацкіх складнікаў, характарызуе яго жывапіс як «сумесь дэкаданса, мінімалізма і экспрэсіянізма».
«Сціплае абаянне неразвітага сацыялізму» — так нярэдка характарызуюць творчасць Губарава ў нас, а замежныя мастацтвазнаўцы, якія ў стадыях сацыялізму разбіраюцца слаба, называюць яго беларускім Брэйгелем.
Крыніцы
Літаратура
Валентин Губарев = Valentin Gubarev : [альбом / составитель В. А. Губарев ; перевод на английский язык: Е. С. Кудрявцева, А. В. Титова ; перевод на китайский язык: В. А. Карлюкевич ; фото В. В. Харченко]. — Минск : Беларусь, 2026. — 221, с. : ил., цв. ил., портр. ; 30 см. — Текст параллельно на русском, английском, китайском языках. — 16+. — 3000 экз. — ISBN 978-985-01-1995-7 (в переплёте).
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Наіўнае мастацтва