Мост цераз Дняпро — мост цераз раку Дняпро ў Рэчыцкім раёне. Размешчаны на паўднёвым пад’ездзе да Рэчыцы ад трасы .

Даваенны мост, які меў чатыры фермы пралётамі па 91 м і спалучальныя пралёты, быў падарваны так, што абрынуліся ўсе пралётныя канструкцыі, а цела апор пашкодзілася ніжэй за ўзровень вады.

Мост быў адноўлены ў 1958 годзе. Пры аднаўленні моста схема яго была зменена: зроблена трохпралётная неразразная сталежалезабетонная пралётная канструкцыя з яздой паверсе з выкарыстаннем толькі трох кесонаў. Скразная ферма пралётнай канструкцыі галоўным чынам паўтарала папярэднія рашэнніМеталлические мосты Беларуси // Архитектура и строительство. 2005.

Спасылкі

Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Масты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Масты цераз Дняпро Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Транспарт Рэчыцкага раёна