Васіль Васільевіч Сазонаў ( — ?) — інжынер-архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 299.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1850 годзе.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай гімназіі Келера. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1868 годзе і скончыў курс у 1873 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і чынам X класа.

У 1877 годзе атрымаў званне інжынер-архітэктара. Пры выпуску прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі і ў хуткім часе прызначаны гарадскім архітэктарам у Нахічэвані-на-Доне. Дзейнасць В. Сазонава складалася тут, галоўным чынам, у складанні чарцяжоў, праектаў і смет і ў назіранні за пабудовамі. Па скасаванні гэтай пасады, у 1878 годзе, В. Сазонаў зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту і прызначаны членам камісіі па даследаванні гранітных радовішчаў на астравах Фінскага заліва і Ладажскага возера.

У хуткім часе прызначаны малодшым архітэктарам у пскоўскае будаўнічае аддзяленне. Тут В. Сазонаў амаль выключна праводзіў рамонтныя працы ў розных казённых і грамадскіх будынках. У 1883 годзе ён быў прызначаны там жа губернскім архітэктарам і ў тым жа годзе перайшоў на пасаду губернскага архітэктара ў Камянец-Падольскі. Праз некаторы час, у 1884 годзе, прызначаны епархіяльным архітэктарам і з гэтых пор будаўнічая дзейнасць яго засяроджана была галоўным чынам на пабудове цэркваў у паветах Падольскай губерні. У якасці губернскага архітэктара В. Сазонаў ажыццяўляў капітальны рамонт Праскураўскага шасэ і працы па грамадзянскіх збудаваннях.

У 1886 годзе пераведзены губернскім архітэктарам у г. Магілёў і пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года. За час з 1887 па 1892 год загадваў тут пабудовай мастоў, рамонтнымі працамі ў казённых будынках, а каля 1891-92 года праводзіў пабудову ў г. Гомелі.

Творчасць

у 1873-78 гадах у Нахічэвані-на-Доне: два моста (цераз Дон і яго прыток) — па гатовым праекцеМосты азначаны чырвонымі квадратамі мураваная на Армянскіх могілках два шэрагі гандлёвых лавак на плошчах у 1878-83 гадах: жаночае духоўнае вучылішча ў г. Пскове мураваная царква ў с. Рудне Санкт-Пецярбургскай губерні у 1883-87 у Падольскай губерні: ў м. Тульчыне барак пры будынку богаўгодных устаноў у Камянцы-Падольскім мураваныя цэрквы па гатовых праектах: у с. Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў м. Угліцкага павета Свята-Пакроўская царква ў г. Вінніцкага павета мураваная званніца з брамай на могілках у г. Камянцы-ПадольскімБрама з надбрамнай званніцай драўляныя цэрквы (часткова па сваіх, часткова па гатовых праектах: у с. у Луцку у ПатокуАльбо Патоцы. У рускамоўнай крыніцы напісана «Церковь в с. Потоке Винницкого уезда» Свята-Мікалаеўская царква ў Паланцы у Трасцінцы Брацлаўскага павета у у Балцкага павета у Гайсінскага павета у Феліцыянцы Угліцкага павета Свята-Мікалаеўская царква ў Угліцкага павета (1887-91) у 1887-92 гадах у Магілёўскай губерні: перабудова будынкаў былых прысутных месцаў пад турму ў г. Клімавічах мураваная Свята-Духаўская царква ў м. Жлобіне (па гатовым праекце) драўляная Свята-Пакроўская царква царква ў с. Балотным Рагачоўскага павета (па гатовым праекце)цяпер не існуе, але ў вёсцы пабудаваны аднайменны новы храм

Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Растова-на-Доне Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя