Трактарны завод () — станцыя Мінскага метрапалітэна. Адкрыццё адбылося 31 снежня 1990 года. Размешчана паміж станцыямі «Пралетарская» і «Партызанская». Адчынена 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў 5 станцый. Пабудавана па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі, А. Ладкіна і пры ўдзеле мастака Б. Скрамблевіча. Станцыя названая ў гонар размешчанага побач Мінскага трактарнага завода.

Архітэктура У аснове канструкцыі — скляпенні. Вядучая тэма дэкору — таршэры, размешчаныя па цэнтры платформы з пэўным рытмам. Арыгінальная форма таршэраў шматфункцыянальная. Гэта і асвятленне станцыі, і месцы для адпачынку пасажыраў, візуальная інфармацыя і размяшчэнне дынамікаў радыётрансляцыі.

Усё разам утварае кампазіцыю, якая сімвалізуе элементы трактарабудавання. Гэта дасягаецца мастацкім увасабленнем формаў, якія асацыююцца з індустрыяльнай дынамікай. Ступень падобнага ўспрымання дасягаецца пры дапамозе вярчэння, што ляжыць у аснове формаўтварэння, а таксама розны падыход да апрацоўкі храмаванага металу, якім аздоблены паверхні.

Тарцы сцен вестыбюляў упрыгожаны дэкаратыўнымі кампазіцыямі з металу. Па мастацкай задуме яны ўвасабляюць элементы развіцця навукі і тэхнікі, паступова ўяўляючы працэс нараджэння і станаўлення індустрыі трактарнага завода.

Каляровы каларыт станцыі вырашаны ў стрыманай каляровай гаме, у якой пераважаюць белыя і шэрыя тоны. Такая гама спрыяе акцэнтаванню тэмы металу, як дамінуючай у вобразнай характарыстыцы станцыі.

Перспектывы Пасля ўводу ў эксплуатацыю 4-й лініі пасля 2020 года павінна з’явіцца станцыя «Даўгабродская» недалёка ад станцыі Трактарны завод. Яны будуць злучаны і будзе пабудаваны пераход з Аўтазаводской лініі да чацвёртай.

Пуцявое развіццё За станцыяй у бок «Партызанскай» знаходзіцца 6-стрэлачны адваротны тупік, які выкарыстоўваўся для адварота саставаў, калі станцыя была канцавой.

Выхады Выхады станцыі размешчаны ў падземных пераходах пад вуліцай Даўгабродскай. Побач са станцыяй размешчана галоўная прахадная Мінскага трактарнага завода, Дом культуры МТЗ і бульвар Трактарабудаўнікоў.

Фотагалерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Аўтазаводская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Алега Ладкіна Катэгорыя:Творы Баляслава Скрамблевіча