Станіслаў Пятровіч (, ; 14 лістапада 1780, Латвія — 26 лістапада 1826, Тухаў, Малая ПольшчаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, доктар тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

30 верасня 1795 г. уступіў у Таварыства Ісуса і да 1797 г. праходзіў выпрабаванні у полацкім навіцыяце. Потым вывучаў рыторыку ў Оршы (1797—1798) і філасофію і нямецкую мову ў Полацку (1798—1800). З 1800 па 1801 гг. — выкладчык нямецкай мовы і рэгент канвікта ў Віцебску.

У 1801 г. вярнуўся ў Полацк, дзе спачатку вывучаў матэматыку (1801—1802), а потым выкладаў паэтыку (1802—1803) і рыторыку (1803—1804). Пасля сканчэння курса тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1804—1808) шмат гадоў займаў пасаду прафесара філасофіі і матэматыкі ў Віцебску (1808—1809) і Полацку (1809—1816). Выкладаючы фізіку ў Полацкай езуіцкай акадэміі, браў чынны ўдзел у папаўненні калекцый музея. 2 лютага 1814 г. склаў апошнія зарокі.

З 1816 па 1817 гг. — прафесар нямецкай мовы і рэгент канвікта ў Віцебску. Апошнія гады на Беларусі займае пасады прафесара дагматычнай філасофіі (1817—1818) і прафесара маральнай тэалогіі і Свяшчэннага Пісання (1818—1820) ў Полацкай езуіцкай акадэмііCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. . Публікаваўся ў «Полацкім штомесячніку»Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 1184, 1194..

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву, дзе як храмавы святар () займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Тухаўскай дыяцэзіі. Памёр у Тухаве 26 лістапада 1826 г.Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae.

Літаратура Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А .Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Giżycki, J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума