Лія Авейсаўна Каджар, прынцэса персідская (, Баку — , Мінск) — беларускі архітэктар, мастак, педагог.

Біяграфія Паходзіць з дынастыі Каджараў, нарадзілася ў сям’і інжынера Султана Авейса Каджара (сына Алі Кулі Мірзы аглы Каджара) і настаўніцы Тамары Мікалаеўны Дзідзікашвілі (Тбілісі, 1902 — Баку, 18.08.1978). Мела брата . Скончыла ў 1952 годзе Акадэмію мастацтваў у Ленінградзе.

У 1953—1959 гадах Лія Авейсаўна працавала ў Белдзяржпраекце. У 1962—1966 гадах у «Мінскпраекце», у 1967—1976 гадах старшы выкладчык кафедры інтэр’еру і абсталявання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытутаАб кафедры, пазней мастаком у Мінскім мастацкім вытворчым камбінаце Мастацкага Фонду БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1955 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: жылы дом па Ленінскім праспекце (1960), комплекс жылых будынкаў і гандлёвых прадпрыемстваў па вул. Апанскага (1964), жылых будынкаў з крамамі па вул. Рэспубліканскай (1965), інтэрнат з кафэ па вул. Караля (1966) у Мінску; у аўтарскім калектыве: помнік ахвярам фашызму ў в. Трасцянец (1958), жылы дом з крамай і кафэ «Бульбяная» па Ленінскім праспекце (1958), інтэр’еры рэстаранаў, кафэ, фае ў гасцініцах «Матэль» і «Планета» (1982) у Мінску, санаторый «Беларусь» у Сочы (1959), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1972), вакзал на ст. Вязынка (1973), будынак РК КПБ і райвыканкама ў г. Шчучыне (1978).

Сям’я З 1950 года была ў шлюбе са сваім аднакурснікам Сяргеем Сцяпанавічам Мусінскім. З 1953 года сям’я пражывала ў Мінску. У іх нарадзіліся дочкі Таццяна Сяргееўна (мастацтвазнаўца) і Яўгенія Сяргееўна (мастак ДПМ, сябра СМБ), які жывуць у Мінску, і сын Іван Сяргеевіч Мусінскі (навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта), які жыве ў Маскве.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Каджары