Іван Ігнатавіч Калянкевіч (1831 — ?) — беларускі архітэктар, стацкі саветнікПамятная книжка по Гродненской губерніи на 1885 г. Адресъ-календарь // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1885. — 418 с. — С. 12. Гродзенскі губернскі архітэктар (1867—1887).
Біяграфія Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Каталік.
Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін у 1847 годзеБарановский Г. В. сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 138. Скончыўшы курс у 1852 годзе, быў прызначаны ў гродзенскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам для вытворчасці работ.
У 1864 годзе ў чыне калежскага асэсара прызначаны выканаўцам работ па Бельскім павеце. У верасні — кастрычніку 1867 года разглядалася справа аб прызначэнні калежскага асэсара Івана Калянкевіча на пасаду гродзенскага губернскага архітэктара. Займаў гэту пасаду з 5 кастрычніка 1867 па 1887 годНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф. 1, воп. 16. спр. 1378..
У 1876 годзе надворны саветнік Іван Калянкевіч балаціраваўся на пасаду гродзенскага гарадскога архітэктара, аднак выявіў жаданне займаць яе толькі два гады. Быў сябрам камісіі па прыёмцы архітэктурных праектаў. На 1885 год жыў у Гродне на Купецкай вуліцы ў доме № 20Список гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год
Творчасць
Кіраваў будаўніцтвам па праекцеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф. 8, воп. 2. спр. 736 будаўнічага аддзялення губернскага праўлення лячэбніцы, пральні і лазні ў ГроднеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф. 8, воп. 2. спр. 736, л. 3.
23 верасня 1874 года Іван Калянкевіч паведаміў у Гродзенскае губернскае праўленне пра поўнае разбурэнне дамініканскага касцёла па вуліцы Саборнай і прапанаваў выбрукаваць брукаваным каменем утвораную пляцоўку. Урэшце, на гэтым месцы ўладкавалі скверНаталья Канюк. Судьбы и открытия гродненских звездочетов. // Вечерний Гродно, 20 красавіка 2013. .
У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно .
Праекты План згарэлай мясцовасці на школьным двары ў Гродне (12 верасня 1879). Праект іканастаса для Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў мястэчку Індуры Гродзенскага павета (13 снежня 1880). Праект Свята-Аляксандра-Неўскага сабора ў горадзе Кобрыне (1864) Аляксандра-Неўскі сабор // Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.. Праект Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў мястэчку Індуры Гродзенскага павета (3 сакавіка 1879). Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Галавачах Гродзенскага павета (1877). Праект Свята-Пакроўскай царквы ў сяле Ятвеску Ваўкавыскага павета (1873). Праект Спаса-Увазнясенскай царквы і званіцы ў вёсцы Вельямовічах Брэсцкага павета (1864—65). Праект Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Гарбачах Ваўкавыскага павета (9 жніўня 1865). Праект царквы Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў мястэчку Скідзелі Гродзенскага павета (26 сакавіка 1865) — не захаваласяКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81.
Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём у памяць вайны 1853—1856 гадоў, двума брыльянтавымі пярсцёнкамі, ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені з імператарскай каронай (1871), ордэнам Святой Ганны 2-й ступені (1874), ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені (1883).
Зноскі
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Стацкія саветнікі