Самуэль Рагоза (; 7 лютага 1788, Бабінавічы — 5 кастрычніка 1839, Новы Сонч, ПольшчаGiżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 117.) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Біяграфія Уступіў у Таварыства Ісуса 16 жніўня 1803 г. і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце. У 1805—1806 гг. вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме, а ў 1806—1809 гг. — філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1813 г быў высвечаны на ксяндзаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996., а ў 1814 г. скончыў чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі і працаваў у сваёй альма-матэр як прафесар этыкі, палітэканоміі, статыстыкі і заалогіі (1814—1816, 1817—1819) і прафесар фізікі і матэматыкі (1816—1817). Згодна з патрабаваннямі навучальнай праграмы да курсаў «Этыка або маральная філасофія» і «Палітычная эканомія і статыстыка» даваў асновы юрыдычных ведаўБогоненко В.А. Преподавание юридических дисциплин в Полоцке в начале XIX века / В.А. Богоненко // Современные тенденции развития юридической науки, правового образования и воспитания: сб. материалов междунар. науч.-практ. конф., Полоцк, 18-19 мая 2012 г. / редкол. : А.Н.Пугачев (отв. ред.) [и др.]. – Новополоцк : ПГУ, 2012. – С. 299-307.Шчэрбік, Дз. В. Выкладанне юрыдычных навукау у езуіцкіх навучальных установах на Полацкай зямлі / Дз. В.Шчэрбік // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия D, Экономические и юридические науки: научно-теоретический журнал.- Новополоцк : ПГУ, 2012. — № 5. — С. 107—112.. У 1819—1820 гг. — прэфект школ у ВіцебскуCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву. З канца лістапада 1820 і да 1825 г. працаваў на розных пасадах, галоўным чынам — прафесара дагматычнай тэалогіі, у Цярнопальскім езуіцкім калегіуме. 15 жніўня 1821 г. даў манаскія абяцанні. Потым выкладаў дагматычную тэалогію ў калегіумах у Старой Весі (1825—1828) і Тынцы (1828—1831)Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. .
Калі моцны пажар у Тынецкім калегіуме (2 мая 1831 г.) зрабіў немагчымым далейшае выкарыстанне пацярпелых будынкаў, было вырашана перанесці гэтую навучальную ўстанову ў іншае месца. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння такой патрэбы улады перадалі езуітам былы кляштар Ордэна прэманстратаў у Новым Сончыhttp://www.nowysacz.jezuici.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=19&Itemid=27. Туды, каб ўзначаліць працы па падрыхтоўкі новай адукацыйнай пляцоўкі, і быў накіраваны С. Рагоза. Пасля адкрыцця калегіума ў Новым Сончы працаваў у ім прафесарам дагматычнай тэалогіі (1832—1837), а з 19 лістапада 1837 г. і да сваёй смерці 5 кастрычніка 1839 г. — рэктарамZałęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 695..
Літаратура Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне