Міхаіл Якаўлевіч Міроненка або Міраненка — інжынер-архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. с. 223 ( — ?). Калежскі сакратар.
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Пачатковую адукацыю атрымаў у Раменскім і Сумскім рэальных вучылішчах. У 1882 годзе паступіў у 1882 годзе, выпусціўся ў 1887 годзе са званнем грамадзянскага архітэктара і чынам X класа.
Прафесійная дзейнасць Працяглая хвароба не дала яму магчымасці адразу паступіць на службу, і ён быў вымушаны паехаць на радзіму, дзе меў такую-сякую практыку ў г. Рамнах Палтаўскай губерні.
З 24 мая 1889 годаПамятная книжка Могилевской губернии на 1890. С. 273 працаваў малодшым інжынерам у Магілёве і займаўся, галоўным чынам, складаннем праектаў і каштарысаў, а таксама кіраваў рамонтам рознага роду казённых будынкаў, як то: турмаў, прысутных месцаў, мужчынскай і жаночай гімназій у Магілёве і розных іншых. У 1891 годзе М. Міроненка, акрамя гэтага, прызначаны загадчыкам участка арлоўска-віцебскага шасэ ў межах Магілёўскай губерні. З 1895 і прынамсі да 1903 займаў пасаду магілёўскага губернскага архітэктараПамятная книжка Могилевской губернии на 1898. С. 37 . Не пазней за 1909 стаў магілёўскім губернскім інжынерамПамятная книжка Могилевской губернии на 1909. С. 14 і займаў гэту пасаду прынамсі да 1916 годаПамятная книжка Могилевской губернии на 1916. С. 4 .
Творчасць
1887-89: Драўляная царква на могілках у с. Засуллі Раменскага павета Палтаўскай губерні 1889-91: Мураваны будынак гарадской казармы ў г. Магілёве Мураваная Свята-Васкрасенская царква ў м. Шамаве Мсціслаўскага павета Прыстасаванне абгарэлага будынка былых прысутных месцаў для гарадскіх устаноў у г. Мсціславе
Адрасы
У Магілёве да 1914 года жыў ва ўласным доме па вул. ЗялёнайПамятная книжка Могилевской губернии на 1910 год , а потым ва ўласным доме па вул. Дваранскай.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Магілёўскія губернскія інжынеры