Андрэй Міхайлавіч Паўлі́наў (; , Іркуцк — ) — рускі архітэктар, археолаг, рэстаўратар, гісторык архітэктуры, захавальнік Аружэйнай палаты. Акадэмік архітэктуры (1882).

Біяграфія Нарадзіўся ў Іркуцку ў сям’і чыноўніка. Скончыў Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, а ў 1879 годзе — Імператарскую Акадэмію мастацтваў, са званнем класнага мастака архітэктуры 2-й ступені. Ужо з 1878 года служыў гарадскім архітэктарам Уфы.

Атрымаў вядомасць вывучэннем помнікаў старажытнарускага дойлідства. З 1882 года — член-карэспандэнт, з 1885 года — правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства. За праект рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага сабора ў Чарнігаве атрымаў у 1883 годзе званне акадэміка архітэктуры. Кіраваў рэстаўрацыяй у Каломенскім крамлі, выканаў праекты рэстаўрацыі сабора Мірожскага манастыра ў Пскове, Сафійскага сабора ў Полацку, Успенскага сабора ва Уладзіміры, цэркваў і сабораў Маскоўскага Крамля. З 1888 года служыў захавальнікам, затым кіраўніком аддзела Аружэйнай палаты. Аўтар манаграфіі «Гісторыя рускай архітэктуры» (1894). Аўтар шэрага пабудоў у Маскве. Браў удзел у конкурсах на праект помніка Аляксандру II у Крамлі, будынкі Маскоўскай гарадской думы і іншых.

Бываў на Беларусі, вывучаў помнікі архітэктуры і выяўленчага мастацтва, рабіў іх навуковыя апісанні і замалёўкі. У 1893 годзе на 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні выступіў з дакладамі пра старажытныя помнікі мураванага і драўлянага дойлідства Віцебска і Полацка. Вызначыў, што заходнія апсіды Полацкага Сафійскага сабора прыбудаваны пазней, падрабязна апісаў муроўку Віцебскай Благавешчанскай царквы і датаваў гэты помнік XII ст.

Памёр ў Маскве; пахаваны на Пятніцкіх могілках.

Працы О древних церковных сооружениях (1886). Доисторическая пора искусства на почве России (1887). Древние храмы в Витебске и Польше и деревянные церкви в Витебской губернии // Вестник изящных искусств. — СПб., 1887. Архитектура в России. Домонгольский период (1888). Реставрация древней крепости в г. Коломне (1889). Экспедиция на Кавказ 1888 года // Материалы по археологии Кавказа, 1893, в. 3. История русской архитектуры (1894). Древние храмы Витебска и Полоцка // Труды IX археологического съезда в Вильне 1893 г. — М., 1895. — Т. 1. Деревянные церкви в Витебске // Труды IX археологического съезда в Вильне 1893 г. — М., 1895. — Т. 1.

Літаратура

Павлинов, Андрей Михайлович // Словарь русскихъ художниковъ. — Сост. Н. П. Собко. — Т. III. — Вып. 1. — СПб., 1899. — Стлб. 1—5.

Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Члены Маскоўскага археалагічнага таварыства Катэгорыя:Пахаваныя на Пятніцкіх могілках Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага тэхнічнага вучылішча Катэгорыя:Рэстаўратары Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Маскоўскага архітэктурнага таварыства