Іван Іванавіч Хмель (Хмелеў) (1918—21 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты 1020 стралковага палка 269-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-а Беларускага фронта, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1918 годзе ў горадзе Стары Аскол цяпер Белгародскай вобласці ў сям'і служачага. Рускі. Скончыў 7 класаў, працаваў на адным з прадпрыемстваў горада.

У Савецкай Арміі з 1939 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Ваяваў на Заходні фронт, Бранскім, 1-ым Беларускім франтах.

25—26 кастрычніка 1943 года камандзір стралковай роты 1020-а стралковага палка старшы лейтэнант І. І. Хмель падчас бою за вёску Красная Слабада, цяпер Быхаўскага раёна, Магілёўскай вобласці першым у складзе ваёй роты уварваўся ў траншэі праціўніка і ў ходзе рукапашнага бою авалодаў імі. Пры спробе праціўніка вярнуць страчаныя пазіцыі, рота пад каандаваннем Хмеля адбіла тры контратакі праціўніка. За гэты бой І. І. Хмель быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

20 студзеня 1944 года камандзір роты 1020-га стралковага палка 269-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронта старшы лейтэнант Хмель пры фарсіраванні Дняпра ў раёне вёскі Вішчын, цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці таемна вывей роду да дротавых загарджэнняў праціўніка і ў канцы артылерыйскай падрыхтоўкі асабіста ўзначаліў атаку, імкліва авалодаўшы першай, другой і трэцяй лініямі траншэй, захапіўшы пры гэтым 4 варожых гарматы і палявую кухню. Вёска была занята, утварыўся плацдарм на правым беразе Дняпра, забяспечыўшыя пераправу баявой тэхнікі па ільду.

Падчас наступнага бою быў смяротна паранены і 21 лютага 1944 года памер. Пахаваны ў вёсцы Вішчын.

3 чэрвеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Хмель Івану Іванавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Узнагароды Імем Героя названы вуліца і школа № 4 горада Стары Аскол. На месцы боя каля вёскі Вішчын усталяваны абеліск/

Літаратура

Герои-белгродцы. — 2-е изд., доп. — Воронеж, 1972. — С. 245-246.

Спасылкі

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Лейтэнанты СССР