Гаст, Гасток, канал Багданаўскі — рака на мяжы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці і Валожынскага раёна Мінскай вобласці, правы прыток ручая Клімок (басейн Нёмана). Даўжыня 16 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 ‰. Пачынаецца каля вёскі Яхімаўшчына, цячэ па забалочанай, лясістай мясцовасці, упадае ў Клімок за 2,5 км на паўночны захад ад хутара Будзішча. На працягу 5,8 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Добавічы).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Басейн Нёмана