Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рудзенская сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў г. п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя У 1884 годзе пачала функцыянаваць школа граматы, якая праіснавала да 1917 года.

У 1924 годзе адкрылася Рудзенская пачатковая школа ў вёсцы Анятова.

У 1932 г. яна стала сямігадовай, а ў 1939 г. ператворана ў сярэднюю. З 1939 года пачала працаваць у тыповым будынку.

У 1941 г. адбыўся першы выпуск.

У 1964 годзе пабудаваны новы сучасны будынак школы, у якім і сёння функцыянуе дзяржаўную ўстанову адукацыі «Рудзенская сярэдняя школа».https://rudensk.schools.by/ . У тым годзе яе скончылі 12 чалавек.

У 2018 годзе была ўсталявана памятная таблічка ў гонар ваяра інтэрнацыяналіста Леаніда Ісакавіча Бярковіча.

Вядомыя выпускнікі Генадзь Кляўко — беларускі паэт, перакладчык, дзіцячы празаік, журналіст. Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін — беларускі паэт, педагог. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1962). Заслужаны настаўнік Беларускай ССР. Аляксандр Аляксандравіч Чахоўскі — беларускі вучоны. Кандыдат біялагічных навук. Міхась Чарот — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеячhttps://rudensk.schools.by/pages/muzej-shkoly . Таіса Мікалаеўна Бондар — беларуская празаік, перакладчыкhttps://rudensk.schools.by/pages/muzej-shkoly . Леанід Ісакавіч Бярковіч — ваяр-інтэрнацыяналістhttp://afgan.ru/memorial/76berkovich-li-afgan-.html. Уладзімір Мікалаевіч Страх — кандыдат тэхнічных навук. Аляксандр Усцінавіч Шэлег — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).

Дырэктары школы Юр’евіч, Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін (1979 — ?), Гамаліна Людміла Вацлаваўна.

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:1884 год у Беларусі