Алехна Судзімонтавіч або Алехна Кміта СудзімонтавічWiśniewski J. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny: geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78. (? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намеснік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасова канцлер вялікі літоўскі (з 1478).

Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гняздзілава, Запонне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.

Біяграфія З літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. Продкі не адаптаваны да польскіх гербаў у 1413 годзе, Судзімонт карыстаўся гербам «Пагоня».

Упершыню згадана пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградка. У 1449—1453 гадах быў падкаморым вялікага князя Казіміра, якому абавязаны сваім кар’ерным узростам. У 1458—1459 гадах быў намеснікам гарадзенскім.

Ажаніўся з Ядвігай, дачкой Івашкі Манівідавіча. У гэты шлюбе меў дзяцей: Соф’ю, жонку Аляксандра Гальшанскага Ядвігу, жонку спачатку маршалка гаспадарскага Станіслава Мантоўта, потым кашталяна троцкага Станіслава Кезгайлы Аляксандру, жонку кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (на думку Валера Пазднякова, гэта першы мяшаны шлюб літоўскай і польскай магнатэрыі) Ганна, манашку-францысканку

Часам дочкамі Судзімонта называюць віленскіх манашак Дароту і Святохну, гэтаму аднак няма пераканаўчага пацвярджэння ў крыніцахAntoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. — S. 127—136..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Намеснікі полацкія Катэгорыя:Старосты гарадзенскія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Алехна