Ян Кезгайлавіч (каля  — ) — літоўскі баярын, сын Кезгайлы. Староста жамойцкі (з 1451), кашталян віленскі (1478—1485).

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены з нявызначанага роду. Меў братоў Міхала і Дабяслава.

Меў сыноў Станіслава і Мікалая, ад якіх пайшлі пазнейшыя пакаленні Кезгайлаў, і дачку Алену.

Ад вялікага князя Казіміра ў 1451 годзе атрымаў Мсцібогаў у Ваўкавыскім павеце, спадчынай па бацьку — частку Дзявялтова, Крожаў і іншых маёнткаў на Жамойці. Па атрыманні спадчыны бяздзетных братоў стаў адным з найбагатых магнатаў краіны.

Радавод

Літаратура Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885. Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.7 1914 nr 1-2.

Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Старосты жамойцкія Ян Кезгайлавіч