Гарадзе́чненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гарадзечна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў. 25 лістапада 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шаняўскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 112 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Гарадзечна, Жабін, Лібія, Паддубна, Прылуччына, Сасноўка і Харкі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе