Іван Алаізіевіч Навацкі ( — ?) — расійскі і польскі грамадзянскі інжынерБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 244 .

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1849 годзе. Выхоўваўся спачатку ў Слуцкай гімназіі і Варшаўскай галоўнай школе, а потым у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы ў 1872-75 гадах. Скончыў курс са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын X класа.

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля заканчэння вучылішча вызначыўся павятовым інжынерам у Радамскую губерню, адкуль праз два гады перайшоў на пасаду Люблінскага гарадскога архітэктара.

У 1881 годзе І. Навацкі быў прылічаны звышштатным тэхнікам да варшаўскага будаўнічага аддзялення, а ў 1884 годзе — да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў ў . Потым быў (з 1885) памочнікам келецкага, а потым сувалкскага губернскага інжынера. Праслужыўшы тут да 1891 года, І. Навацкі прылічыўся зноў да Міністэрства ўнутраных спраў, але ў хуткім часе выйшаў у адстаўку і заняўся прыватнай практыкай.

Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Любліна