Паўстанне гомельскага перасыльнага пункта — самае буйное на Беларусі і на Заходнім фронце выступленне салдат у Першую сусветную вайну. Адбылося каля Гомеля пад уплывам рэвалюцыйнай прапаганды членаў Палескага камітэта РСДРП(б) і салдат-бальшавікоў. Росту незадаволенасці садзейнічалі ваенныя паражэнні, разруха ў тыле, здзекі над салдатамі.

Перадумовы казак М. Слепаў, які не выканаў загад карнета, быў арыштаваны і пасаджаны на гаўптвахту. Па дарозе ў каравульнае памяшканне натоўп казакоў спрабаваў яго вызваліць, і толькі прыбыццё каравульнай роты перашкодзіла ім. Хваляванне адбылося таксама .

радавы 8-га абознага батальёна Клейман заклікаў салдат не пакарацца унтэр-афіцэрам. Калі унтэр-афіцэры сталі збіваць салдат, якія пайшлі за Клейманам, ён схапіў рыдлёўку і кінуўся на унтэр-афіцэраў. Арыштаваны Клейман у канцылярыі размеркавальнага пункта збіў прапаршчыка.

Ход паўстання на пункце ўспыхнула агульнае паўстанне. Загадчык пункта арыштаваў казака М. Ф. Башкіна. Каля 4000 салдат і матросаў патрабавалі вызвалення арыштаванага і закідалі загадчыка пункта каменнем. Потым яны кінуліся на гаўптвахту, абяззброілі варту, вызвалілі 800 арыштаваных і знішчылі ўсе абвінаваўчыя дакументы. Каб задушыць паўстанне, камандаванне выклікала некалькі каравульных рот. Паўстаўшыя сустрэлі іх ружэйным агнём. Некалькі залпаў салдаты зрабілі па загадчыку пункта і каменданту Гомеля. Аднак зброі ў паўстаўшых было мала і іх выступленне задушылі.

хваляванні салдат пачаліся ў горадзе. Каля 200 чалавек ніжніх чыноў разагналі атрад паліцэйскіх. Разам с перасыльнымі яны абяззброілі варту і вызвалілі арыштаваных. Да іх далучылася яшчэ 1000 чалавек. Салдаты захапілі 50 вінтовак каравульнай каманды і сустрэлі прысланых на іх уціхамірванне чэчэнцаў ружэйным агнём і каменнем. Паўстанне зноў задушылі сілай. 16 найбольш актыўных удзельнікаў былі асуджаны, 9 з якіх — да пакарання смерцю, астатнія — да розных тэрмінаў катаржных работ і ў арыштанцкія роты.

Памяць У памяць аб паўстанні ў Гомелі ў 1967 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Плошча Паўстання атрымала назву ў памяць аб быўшых тут падзеях.

Літаратура

Спасылкі Паўстанне на гомельскім перасыльным пункце у 1916 г.

Катэгорыя:Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:1916 год у Гомелі Катэгорыя:Паўстанні ў Беларусі Катэгорыя:Лістапад 1916 года Катэгорыя:Канфлікты 1916 года