У выяўленчым мастацтве спляценне — распаўсюджаны дэкаратыўны элемент ў сярэднявечным мастацтве. У спляценні лініі або часткі матываў паўтараюцца, заплятаюцца, завязваюцца ў складаныя геаметрычныя формы, часта для запаўнення прасторы. Спляценне часта сустракаецца ў мастацтве перыяду міграцый Паўночнай Еўропы, асабліва ў Брытанскіх астравоў і і ў ісламскім мастацтве .
Гісторыя і прымяненне
Паходжанне
Складаныя пераплеценыя і сплеценыя матывы можна ўбачыць у познім старажытнарымскім мастацтве ў многіх кутках Еўропы, у мазаічных падлогах і іншых формах мастацтва. Копцкія манускрыпты і тэкстыль V—VI стагоддзяў упрыгожаныя арнаментам з шырокіх стужак, вельмі падобнымі на самыя раннія ўзоры плеценых вузлоў, можна ўбачыць у манускрыптах Брытанскіх астравоўMitchell et al. 1977, p. 59.
Паўночная Еўропа Спляценне з’яўляецца асноўнай рысай арнаменту «стылю II» звярынага стылю мастацтва перыяду міграцый і шырока прысутнічае ў Паўночнай Еўропе, а таксама быў прынесены лангабардамі ў Паўночную Італію. Як правіла, у гэтым стылі доўгія «стужкі» заканчваюцца галавой звера. Да 700 г. н.э. ён становіцца менш распаўсюджаным на большасці тэрыторыі Еўропы, аднак працягвае развівацца на Брытанскіх астравах і ў Скандынавіі, дзе яго можна ўбачыць у працах па метале, разьбе па дрэве, рунічных камянях, і ілюмінаваных манускрыптах, створаных паміж VII і XII стагоддзямі. Мастак ахарактарызаваў спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, якое можна ўбачыць у Кнізе з Дарау і фрагменце Евангелля з Дарэмскага сабора, створаных у VII стагоддзі, як «раз’яднаныя і злучаныя» касічкіBain 1973, p. 29. Не мае аднаго меркавання, ці былі копцкія плеценыя матывы прама запазычаныя манастырамі з усходняга Міжземнамор’я або праз ламбардскую Італію. Гісторык мастацтваў Д. Д. Суіні выказваецца за прамыя зносіны паміж скрыпторыямі і копцкімі манастырамі ЕгіптаBishop 2001, p.270.
Для гэтага новага стылю былі характэрныя падоўжаныя звяры, пераплеценыя ў сіметрычныя фігуры, і ён можа быць датаваны сярэдзінай VII стагоддзя, калі прымаць датыроўкі узораў ў скарбе Сатан-Ху . Найбольш складаныя і насычаныя зоамарфічныя спляценні сустракаюцца ў мастацтве эпохі вікінгаў, а менавіта ва (паўстаў ў 1050 годзе), ззе вусікі лісцяных арнаментаў пераплятаюцца са стылізаванымі жывёламіGraham-Campbell 1980, pp. 150—151.
Росквіт паўночнаеўрапейскага спляцення прыйшоўся на Брытанскіх астравоў, дзе арнаменты ў звярыным стылі Паўночнай Еўропы аб’ядналіся з вузлапляценнем стужкамі і хрысціянскімі ўплывамі ў такіх працах як Келская кніга і . Цэлыя дывановыя старонкі былі ілюмінаваныя абстрактнымі матывамі, уключаючы шырокае выкарыстанне спляцення, а каменныя высокія крыжы спалучалі панэлі са спляценнем з панэлямі з выявамі фігур. Спляценне астраўнога мастацтва скапіявалі ў кантынентальнай Еўропе, дастаткова набліжана ў франка-саксонскай школе VIII—XI сталеццяў і менш блізка ў іншых каралінгскіх школах ілюмінавання, дзе існавала традыцыя лісцяных дэкаратыўных арнаментаў. У гэта стала звычайным, а спляценне ў цэлым — значна менш складаным. Аднак часам можна ўбачыць і звярыныя формы.
Ісламскае мастацтва У ісламскім арнаменце распаўсюджаныя матывы геаметрычных перапляценняў. Яны могуць лічыцца асаблівым відам арабескі. Элементы , напрыклад мазаіка падлогі, аконныя рашоткі, разьба і размалёўванне сцен, дэкаратыўная праца па метале VIII—X стагоддзяў, якія змяшчаюць элементы складаных спляценняў, распаўсюджаных у больш познім ісламскім мастацтве. Спляценне можна ўбачыць у куфійскай каліграфіі.
Паўднёвая Еўропа Спляценне і вузлы часта сустракаюцца ў візантыйскім мастацтве, працягваючы рымскае выкарыстанне, але яны мелі вялікага пашырэння. Адным з важкіх прыкладаў распаўсюджанага рэгіянальнага выкарыстання спляцення з’яўляецца , якое можна назираць у -сярэднявечнай Харватыі на каменных рэзьбах IX—XI сталеццяў.
Галерэя
Спасылкі
Ілюстраваны артыкул Піцера Хуберта аб паходжанні скульптуры, упрыгожанай спляценнем. Bain, George (1973). Celtic Art: The Methods of Construction. Dover Publications, Inc. Bishop, Morris (2001). The Middle Ages. Mariner Books. Graham-Campbell, James (1980). The Viking World. Ticknor & Fields. Mitchell, G. Frank, Peter Harbison, Liam de Paor, Maire de Paor, and Roger A. Stalley (1977). Treasures of Irish Art, 1500 B.C. to 1500 A.D. : From the Collections of the National Museum of Ireland, Royal Irish Academy, & Trinity College, Dublin. Metropolitan Museum of Art & Alfred A. Knopf, New York.
Катэгорыя:Іканапіс Катэгорыя:Арнамент Катэгорыя:Сярэдневяковае мастацтва