Плутарх (, ) — старажытнагрэчаскі пісьменнік і філосаф рымскай эпохі. Плутарх плённа працаваў у галінах біяграфіі, філасофіі і этыкі.

Сярод твораў Плутарха найбольш вядомы «Параўнальныя жыццяпісы» — біяграфіі выдатных дзеячаў антычнасці. Плутарх аб’яднаў дзеячаў грэчаскай і рымскай гісторыі, кожнага з грэкаў суаднёс з падобным да яго рымлянінам, а ў канцы кожнай пары біяграфій ён параўноўвае іх. У «Параўнальных жыццяпісах» Плутарх вельмі шмат увагі надае маральным якасцям сваіх герояў, пры гэтым ён даволі часта крытыкуе, ці наадварот, ставіць у прыклад паводзіны таго ці іншага дзеяча. Акрамя таго, «Параўнальныя жыццяпісы» — гэта каштоўная гістарычная крыніца, бо Плутарх пры напісанні біяграфій абапіраўся на абагульняючыя працы свайго часу, якія, на жаль, да нас амаль не дайшлі.

Спасылкі

Плутарх на старажытнагрэчаскай Бібліяграфія

Катэгорыя:Сярэднія платонікі Катэгорыя:Біёграфы Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія філосафы Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Філосафы I стагоддзя Катэгорыя:Эстэтыкі Катэгорыя:Гісторыкі II стагоддзя