Васіль Васільевіч Счансновіч ( — ) — беларускі ўрач«Прогулки по незнакомому Витебску». Улица, где жили изобретатель, будущий сказочник и грабители .

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1853 годзе. Скончыў Імператарскую медыка-хірургічную акадэмію

З 1886 года па 1903Памятныя кніжкі Віцебскай губерні за адпаведныя гады год займаў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Віцебскай губерніПамятная книжка Витебской губернии на 1886 г. С. 5 .

В. Счансновіч быў адным з заснавальнікаў віцебскай абшчыны сясцёр міласэрнасці, а таксама галоўным урачом лячэбніцы пры абшчыне. Лячэбніца знаходзілася ў д. № 5/11 па вуліцы Багаяўленскай«Прогулки по незнакомому Витебску». Соседние улицы в Задвинье, где нашли клад и ходили в молочную кухню .

Грамадская дзейнасць

В. Счансновіч быў старшынёй праўлення Віцебскага медыцынскага таварыства ўрачоў.

Дзякуючы яго намаганням у 1906 годзе ў Віцебску адкрылі прыватную фельчарска-акушэрскую школу. Яна працавала да 1913 года, рыхтавала фельдшарыц і павівальных бабак, штогод выпускала 30-60 чалавек.

Адрасы

У 1900-х гадах жыў у Віцебску ва ўласным доме па вуліцы Падзвінскай.

Узнагароды

ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя