Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Крупскай, 3. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Пабудаваны у канцы 19 ст. з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.

Архітэктура Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты вальмавым дахам, пад якім праходзіць шматслойны карніз з лякальнай цэглы. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокімі рызалітамі па баках, дзе размешчаны ўваходы. Кожны з уваходаў вылучаны 2 канеліраванымі паўкалонамі з карынфскімі капітэлямі. Над высокім ганкамі здоблены казыркі на фігурных чыгунных кранштэйнах. Над рызалітамі і ў цэнтры атыкавыя сценкі, дэкарыраваны лепкай у выглядзе лісцяў аканта і вазамі па баках. Высокія лучковыя аконныя праёмы ў цэнтры акаймаваны паўкалонкамі з канелюрамі і іаначнымі капітэлямі. Замковыя камяні ў ліштвах аздоблены лісцямі аканта. Сістэма планіроўкі калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканяў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Вуліца Крупскай (Горкі) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі