PlayStation 4 () — гульнявая прыстаўка, распрацаваная кампаніяй Sony Interactive Entertainment. Прадстаўленая як правапераемніца PlayStation 3 падчас прэс-канферэнцыі 20 лютага 2013 года, яна выйшла 15 лістапада ў Паўночнай Амерыцы, 29 лістапада ў Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі і 22 лютага 2014 года ў Японіі. Яна канкуруе з Nintendo Wii U і Switch і Microsoft Xbox One.

Аддаляючыся ад больш складанай Cell-мікраархітэктуры свайго папярэдніка, кансоль мае працэсар AMD Accelerated Processing Unit (APU), пабудаваны на архітэктуры x86-64, які тэарэтычна можа дасягнуць магутнасці 1,84 тэрафлопс; AMD заявілі, што гэта «магутны APU, які быў распрацаваны на сённяшні дзень». PlayStation 4 акцэнтуе увагу на сацыяльным узаемадзеянні і інтэграцыі з іншымі прыладамі і службамі, уключаючы магчымасць прайграваць гульні без самой кансолі на PlayStation Vita і іншых прыладах («Remote Play»), магчымасць трансляцыі гульні праз Інтэрнэце або з сябрамі (праз «Share Play»). Кантролер кансолі быў таксама перапрацаваны і ўдасканалены ў параўнанні з PlayStation 3, з палепшанымі кнопкамі і аналагавымі сцікамі і інтэграванай сэнсарнай панэллю. Кансоль таксама падтрымлівае HDR10 з высокім дынамічным дыяпазонам відэа і прайгравання 4K мультымедыя.

PlayStation 4 была выпушчана для таго, каб заахвоціць новых гульцоў перайсці са старой кансолі, а крытыкі хвалілі Sony за прызнанне патрэбаў сваіх спажыўцоў, за дапамогу індзі-распрацоўнікам. Крытыкі і іншыя студыі таксама высока ацанілі магчымасці PlayStation 4 у параўнанні са сваімі канкурэнтамі; распрацоўшчыкі апісалі адрозненні ў прадукцыйнасці PS4 і Xbox One як «значныя» і «відавочныя». Падвышаны попыт таксама дапамог Sony дасягнуць самых вялікіх продажаў кансолі. На канец снежня 2018 года, было выраблена 94 мільёна кансоляў PlayStation 4, што праўзыходны продажы свайго папярэдніка PlayStation 3.

7 верасня 2016 года кампанія Sony прадставіла PlayStation 4 Pro, новую версію кансолі з абноўленым графічным працэсарам і больш высокай тактавай частатой працэсара для падтрымкі большай прадукцыйнасці і падтрымкі 4K. Кампанія таксама выпусціла варыянт арыгінальнай мадэлі з меншым форм-фактарам і выпусціла патч які дадаў падтрымку HDR для ўсіх кансоляў PS4.

Гульні Гульні для PlayStation 4 распаўсюджваюцца на дысках Blu-Ray Disc і праз сэрвіс лічбавай дыстрыбуцыі PlayStation Store. Гульні не маюць рэгіянальнага блакавання. Усе яны павінны быць устаноўлены на жорсткі дыск кансолі, але карыстальнікі могуць пачаць гуляць падчас ўстаноўкі, калі загрузка дасягае пэўнай кропкі. Абнаўленні гульняў і праграмнага забеспячэння сістэмы адбываюцца ў фонавым рэжыме і падчас рэжыму чакання.

На верасень 2018 года існавала 1820 гульняў для гэтай прыстаўкі, з іх 423 эксклюзіваў для PlayStation 4. Сярод іх дзесятку самых папулярных склалі: Grand Theft Auto V Call of Duty: Black Ops 3 Call of Duty: WWII FIFA 18 FIFA 17 Uncharted 4: A Thief's End Call of Duty: Infinite Warfare Fallout 4 FIFA 16 Star Wars Battlefront (2015) Больш за 50 гульняў падтрымліваюць шаломы віртуальнай рэальнасці. PlayStation 4 здольна эмуляваць некаторыя гульні для папярэдняй PlayStation 2.

Для PlayStation 4 Pro ў 2017 годзе з’явіўся рэжым Boost, які дазваляе старым гульняў, якія не выкарыстоўваюць цалкам магчымасці Pro, працаваць хутчэй. У гульнях з абмежаваннем частоты да 30 або 60 кадраў прадукцыйнасць становіцца больш аднастайнай, а ў гульнях з разблакаванай частатой прадастаўляецца значны яе прырост. Таксама некаторыя гульні запускаюцца хутчэй у рэжыме Boost. Гэта дасягаецца дзякуючы працы цэнтральнага і графічнага працэсара на падвышаных частотах, аднак можа выклікаць нестабільную працу гульняў.

Водгукі

Перад рэлізам Перад выпускам PS4, яна атрымала пазітыўныя водгукі ад распрацоўшчыкаў і журналістаў. Марк Рэйн з Epic Games пахваліў узмоцненую архітэктуру кансолі Sony, назваўшы яе «фенаменальным апаратным забеспячэннем». Джон Кармак, праграміст і сузаснавальнік студыі Id Software, таксама высока ацаніў дызайн: «Sony зрабілі мудры інжынерны выбар», а Рэндзі Пічфорд з Gearbox Software выказаў задавальненне аб'ёмам памяці ў кансолі. Eurogamer таксама назвалі графічныя магчымасці PS4 уражальнымі і адзначылі яе перспектывы для распрацоўшчыкаў гульняў, у параўнанні з перашкодамі на PlayStation 3.

Шматлікія прафесіяналы з галіны распрацоўкі відэагульняў прызналі перавагу PlayStation 4 у параўнанні з Xbox One. Некалькі распрацоўшчыкаў гульняў расказалі пра розніцу паміж канкурэнтамі, выказаўшыся на карысць PS4. ExtremeTech лічаць, што графічны працэсар PS4 мае «сур'ёзную перавагу» над канкурэнтамі, але з-за характару крос-платформавай распрацоўкі гульняў, версіі гульняў для кансоляў маюць падобную графіку. У іншых сцэнарах дызайнеры могуць выкарыстоўваць дадатковыя магутнасці PS4, каб павялічыць частату кадраў, або выводзіць малюнак з высокім дазволам, у выніку чаго гульні ад уласных студый Sony, якія поўнасцю выкарыстоўваюць апаратнае забеспячэнне, «выглядаюць значна лепш, чым на Xbox One».

У адказ на апасенні, звязаныя з магчымасцю ўвядзення абароны DRM, што перашкаджала б перапродажу выкарыстаных гульняў, Джэк Трэттан прама заявіў падчас прэс-канферэнцыі Sony на E3, што ніякіх абмежаванняў на перапродаж PS4-гульняў на фізічных носьбітах не будзе, а старшыня вытворчасці Скот Роўд адзначыў, што Sony таксама плануе адмяніць іх анлайн праверку. Пасля прэс-канферэнцыі Sony на E3 2013, сайт IGN пазітыўна адрэагаваў на стаўленне Sony да распрацоўшчыкаў індзі-гульняў. Заменны цвёрды дыск PlayStation 4 таксама атрымаў пазітыўныя водгукі, адзначалася, што гэтае рашэнне дало кансолі яшчэ адну перавагу над Xbox One, да цвёрдага дыска якой немагчыма атрымаць фізічны доступ.

GameSpot называе PlayStation 4 «выбарам гульца наступнага пакалення», спасылаючыся на яе цану, адсутнасць DRM, і самае галоўнае, намаганні Sony «прызнаць сваіх спажыўцоў» і «паважаць сваю аўдыторыю» як асноўныя фактары.

Пасля рэлізу Пасля выхаду, PlayStation 4 атрымала вельмі пазітыўныя водгукі крытыкаў. Скотт Лоў з IGN паставіў кансолі ацэнку 8,2 з 10, ўхваляючы канструкцыю DualShock 4 і функцыі сацыяльнай інтэграцыі. Ён крытыкаваў адсутнасць у кансолі праграмных функцый і недастатковае выкарыстанне сэнсарнай панэлі DualShock 4. The Gadget Show апублікавалі аналагічны агляд, заўважыўшы новыя трыгеры і сцікі DualShock 4, у дапаўненне да новай функцыі аддаленага прайгравання, аднак крытыкавалі недастатковую падтрымку ЗМІ пры запуску. IGN параўноўваў Xbox One і PlayStation 4 у розных катэгорыях, дазваляючы сваім чытачам галасаваць за іх любімую сістэму. PS4 выйграла ў кожнай прапанаванай катэгорыі, а IGN узнагародзілі PS4 у катэгорыі «People's Choice Award».

Неўзабаве пасля запуску стала відавочна, што некаторыя гульні, выпушчаныя на некалькіх платформах, былі даступныя ў вышэйшай якасці на PS4, у параўнанні з Xbox One. Кірк Гамільтан з Kotaku паведаміў пра адрозненні ў ранніх гульнях такіх як Call of Duty: Ghosts і Assassin's Creed IV: Black Flag, якія запускаюцца ў 1080p на PS4, але на Xbox One ў 720p і 900p адпаведна.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гульнявыя прыстаўкі

Катэгорыя:Sony Катэгорыя:DVD