Драго́быцкая во́бласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украінскай ССР, якая існавала ў перыяд з 1939 па 1959 гг.

Утварэнне і тэрыторыя Драгобыцкая вобласць была ўтворана 27 лістапада 1939 г. на былых усходніх землях ІІ Польскай Рэспублікі з 10 яе былых заходнеўкраінскіх паветаў: Драгобыцкі павет Жыдачыўскі павет Стрыйскі павет Рудкіўскі павет Мастыскі павет Пярэмышльскі павет Ліскоўскі павет (з некаторымі сёламі Сяніцкага павета) Туркаўскі павет Самбарскі павет Дабромыльскі павет (з некаторымі вёскамі Бярозаўскага павета).

21 мая 1959 года Драгобыцкая вобласць была ўключана ў склад Львоўскай вобласці УССР.

Катэгорыя:Гісторыя Львоўскай вобласці Катэгорыя:Былыя вобласці Украіны