Імя Юрый (Ежы) мелі прадстаўнікі роду Радзівілаў: Юрый Радзівіл (1480—1541) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын канцлера Мікалая Радзівіла Старога. Юрый Радзівіл (1556—1600) — царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі і кракаўскі. Юрый Радзівіл (1578—1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла. Ежы Радзівіл (1721—1754) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградскі, староста любашанскі і новагародскі.