Гелена Скі́рмунт (, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — ) — мастачка і скульптар. З роду Скірмунтаў.
Біяграфія left|thumb|Крыж перад францысканскім касцелам у Пінску
Нарадзілася ў сям’і пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Тамашавіча Скірмунта (1794—1847) і Гартэнзіі Міхалаўны Орды, шлюб якіх адбыўся ў 1825 годзе. З’яўлялася пляменніцай Напалеона Орды. Яе бацька валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі ў Пінскім павеце: маёнтак Калоднае — у 1814 налічваў 118 рэвізскіх душ; і маёнтак Рухч — у 1834 годзе налічваў 621 душу, а ў 1841 годзе — 817.
Пачала вучыцца мастацтву ў Вільні ў Вікенція Дмахоўскага. У 1844—1845 гадах падарожнічала па Еўропе (у т.л. Берлін, Парыж). Малявала партрэты, пейзажы, абразы для касцёлаў. Як скульптар выканала шмат распяццяў, медальёны з партрэтамі, у т.л. І. Лялевеля, Ю. Крашэўскага.
У 1863 годзе за спробу даставіць дэпешу Р. Траўгуту арыштавана і саслана ў Тамбоў. Пасля жыла ў Крыме. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедзімін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага і туркаў і інш.). Вяла дзённік, які часткова апублікаваны Б. Ф. Залескім разам з лістамі пад назвай «3 жыцця літвінкі, 1827—1874» (1876).
Пахавана на Старых могілках у Пінску, побач з маці і мужам. На яе магіле пастаўлены помнік з белага мармуру. Аналагічны па форме помнік, але з чырвонага каменю, пастаўлены на магіле яе дачкі Канстанцыі.
Сям’я У 21 год выйшла замуж за свайго дальняга родзіча архітэктара Казіміра Аляксандравіча Скірмунта. У шлюбе з ім нарадзіла 4 дзяцей: Станіслаў (1857—1921), падарожнік, дырэктар упраўлення лясамі ў Судане, уладальнік сядзібы ў Хартуме. Ірэна (1851—1905), жыла ў Варшаве, выйшла замуж за Т. Альшэўскага. Канстанцыя (1851—1933), вядомая польская публіцыстка, гісторык, апошняя ўладальніца палаца Бутрымовічаў. Казіміра Браніслава (1865—1938), выйшла замуж за Казіміра Ігната Ромера (1848—1921), уладальніка маёнтка ў Ямполі. Нарадзіла 5 дзяцей.
Літаратура
Залескі Б. З жыцця літвінкі. — Мінск, 2009. Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 334 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4.
Гелена Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне