Даньян-Куньшаньскі віядук ) з’яўляецца самым доўгім мостам у свеце і занесены ў якасці такога ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Узведзены як частка . Будаўніцтва пачалося ў 2008 годзе і па завяршэнні ў 2010 годзе даўжыня моста склала 164,8 км, адкрыццё моста адбылося 30 чэрвеня 2011 года. Размешчаны ва Усходнім Кітаі ў правінцыі Цзянсу, паміж гарадамі Шанхай і Нанкін. Прыкладна 9 км моста пракладзена над вадой, найбольш буйны вадаём, які перасякае Даньян-Куньшаньскі віядук, — возера . Кошт праекта, паводле розных ацэнак, склаў ад 8, 5 да больш чым 10 млрд долараў.
Спасылкі
Катэгорыя:Віядукі Катэгорыя:Масты паводле алфавіта Катэгорыя:Масты Кітая Катэгорыя:Чыгуначныя масты Катэгорыя:Цзянсу