Бэ́нксі () — ананімны англійскі мастак-графіціст, палітычны актывіст і рэжысёр. Поўныя сацыяльнай іроніі і чорнага гумару творы яго падрыўнога стрыт-арту перыядычна з’яўляюцца на сценах вуліц, агароджах, мастах па ўсім свеце. Бэнксі працуе ў стылі шаблоннага графіці. Мастак з’яўляецца найбольш яркім выхадцам са школы Брыстальскага андэграўнду. Менавіта Брысталь — а калі дакладней, мястэчка Ейт за 19 км ад Брысталя, дзе, як лічаць, у 1973 годзе нарадзіўся Бэнксі — называюць родным горадам мастака. У 1990-х Бэнксі жыў і працаваў у Брысталі, недзе ў 2000-м перабраўся ў Лондан.

Асоба Згодна з найбольш верагоднай версіяй, сапраўднае імя Бэнксі — Робін Канінгем (). Прынамсі, колішнія аднакласнікі Канінгема пацвердзілі гэтыя чуткі, а эксперты даказалі падабенства стылю Бэнксі і Канінгема. Адвакаты Бэнксі ні пацвердзілі, ні абверглі гэтыя сцверджанні. Іншыя здагадкі атаясняюць Бэнксі або з лідарам трып-хоп гурта «Massive Attack» Робертам Дэль Ная, або з мастаком коміксаў Джэмі Х’юлемтам. Вядома, што Роберта Дэль Ная — у 1980-х выдатнага графіціста — Бэнксі называе сваім сябрам і чалавекам, што найбольш паўплываў на яго ў пачатку творчага шляху. Таксама існуюць здагадкі, што швейцарскі мастак Мэтр дэ Касон () можа быць Бэнксіhttps://trendkraft.io/kunst-kultur-und-religion/ist-banksy-der-leipziger-maler-maitre-de-casson/. Мэтр дэ Касон на сваім сайце гэта адмаўляе.

Творчасць і камерцыя Раней Бэнксі прадаваў фотаздымкі з відарысамі сваіх графіці, але больш не робіць гэтага. З цягам часу яго работы перайшлі з катэгорыі актаў вандалізму ў разрад мастацкіх шэдэўраў. І сёння прадаюцца самі работы, часам гэта можа быць кавалак сцяны або агароджы.

Бэнксі-рэжысёр У 2011 годзе Бэнксі прэзентаваў стужку «Выхад праз сувенірную краму» (Exit Through the Gift Shop), якую намінавалі на Оскар у катэгорыі найлепшы паўнаметражны дакументальны фільм.

Галерэя

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Англіі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Антыімперыялізм