Наго́рнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Лазавічы. Знаходзіўся ва ўсходняй частцы раёна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Нагорнае. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цецеравецкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 снежня 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ЗагорнаеРешение Клецкого районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 51 О переносе административного центра Нагорновского сельсовета Клецкого района, 5 лютага 2008 года — у аграгарадок ЛазавічыРешение Клецкого районного Совета депутатов от 5 февраля 2008 г. № 57 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Красназвёздаўскага (5 населеных пунктаў: Дамарацкія, Загорнае, Заполле, Нагорнае і Рубеж) і Морацкага (5 населеных пунктаў: Ёдчыцы, Кунцаўшчына, Лазавічы, Макраны, Цецеравец) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1558 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 96,5 % — беларусы, 2,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе