Генрых II Вялікадушны (; , Лёвен — , Лёвен) — герцаг Брабанта з 1235 года. Сын Генрыха I і Мацільды Булонскай. Двор Генрыха размаўляў пераважна па-французскуErik Kooper «Medieval Dutch literature in its European context» ISBN 0-521-40222-0, 1994.
Біяграфія thumb|left|Св. Хрыстафор, Генрых I, Генрых II, Генрых III з «Monographie de l’Hôtel de ville de Louvain» Адольфа Эверартса (1872) Працягваў распачатую бацькам палітыку пашырэння герцагства на ўсход, што прыводзіла да канфліктаў з Льежскім біскупствам, з аднаго боку, і да саюза з імператарам Фрыдрыхам II, з іншага. Дзякуючы саюзу Генрыха з імператарам у склад герцагства ўвайшло графства Далем. Вайна паміж біскупам Льежа і Лімбургскім домам, у якую апынуўся ўцягнуты Генрых, скончылася толькі ў 1243 годзе.
Генрых таксама аказаў уплыў на Гелдэрн і Галандыю ў перыяд кіравання непаўналетніх Атона II, графа Гелдэрна, сына сястры Генрыха Маргарыты, і Вільгельма II, графа Галандыі, сына сястры Генрыха Мацільды. У 1247 годзе Генрых адмовіўся на карысць апошняга ад нямецкай кароны.
Пасля смерці першай жонкі Марыі, дачкі Філіпа Швабскага, ён ажаніўся ў 1240 годзе з Сафіяй, дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV. У тым жа годзе разгарэўся канфлікт з кёльнскім біскупам наконт ДалемаJ. B. David «Vaderlandsche Historie», Лёвен, 1855, стар. 215—216.
У 1247 годзе памёр дзядзька Сафіі Цюрынгскай, антыкароль Генрых Распэ. Пачалася вайна за цюрынгскую спадчыну, па выніках якой сын Генрыха і Сафіі Генрых Дзіцё стаў ландграфам Гесэна, заснаваўшы гесэнскую лінію Брабанцкага дому.
12 студзеня 1248 года, за некалькі дзён са смерці, першым у гісторыі Брабанта Генрых II апублікаваў хартыю (), якая гарантавала недатыкальнасць пэўных правоў падданых. У тым ліку Генрых адмовіўся ад права «мёртвай рукі», неадчужальнага права ўласнасціBryce Dale Lyon «Studies of West European medieval institutions» 1978.
Генрых пахаваны разам з Сафіяй Брабанцкай у хоры царквы цыстэрцыянскага абацтва ў Вілер-ла-Віль. Гэтаму абацтву Генрых пачынаючы з 1236 года рабіў значныя дары ў выглядзе сельскагаспадарчых угоддзяў і лесуH.P.H. Camps «De stadsrechten van graaf Willem II van Holland» ISBN 90-6550-219-X, 1989.
Шлюбы і дзеці Генрых быў жанаты двойчы. Яго першай жонкай была Марыя Швабская, дачка Філіпа Швабскага і Ірыны Ангеліны, дачкі візантыйскага імператара Ісака II Ангела. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
Мацільда, у шлюбе з (1237 год) графам Робертам I д’Артуа, братам караля Людовіка IX Святога. (не пазней за 31 мая 1254 года) за Гі II дэ Шаціёнам, графам дэ Сен-Поль Беатрыса (1225 — 11 лістапада, 1288), у шлюбе з: (10 сакавіка 1241 года) Генрыхам IV Распэ, ландграфам Цюрынгіі; (лістапад 1247 года) Гільёмам III, графам Фландрыі (1224 — 6 чэрвеня 1251 года). Марыя (1226-1256), у шлюбе з за Людвігам II Баварскім, была абезгалоўлена мужам па падазрэнні ў здрадзе. Пазней Людвіг прызнаў, што яго падазрэнні былі беспадстаўнымі і ў адкупленне граху ён заснаваў цыстэрцыянскі кляштар у Фюрстэнфельдбруку. Маргарыта (пам. 14 сакавіка 1277 года), абатыса Хертогенталя, кляштара заснаванага яе бацькам у 1230 годзе. Генрых, герцаг Брабанта Філіп, памёр у маленстве
У другім шлюбе быў з Сафіяй Брабанцкай (20 сакавіка 1224 года — 29 мая 1275 года), дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV і Св. Лізаветы Венгерскай. У гэтым шлюбе нарадзіліся: Лізавета (1243 — 9 кастрычніка 1261), у шлюбе з Альбертам I, герцагам Браўншвайг-Люнебургскім. Генрых (1244 — 1308), ландграф Гесэна з 1264 года,
Катэгорыя:Герцагі брабанцкія