Ганна-Марыя Ленгрэн, народжаная Malmstedt (; , Упсала — , Стакгольм) — шведская паэтэса.

Бацька і брат Ганны-Марыі таксама былі паэтамі. Адным з яе найбольш вядомых вершаў з’яўляецца Några ord till min kära dotter, ifall jag hade någon («Саветы маёй дарагой дачкі…»). Напісала некалькі сатырычных вершаў — Hans nåds morgonsömn nåds morgonsömn («Яго светласці ранішняя дрымота») і Grevinnans besök («Візіт графіні»).

Біяграфія

Ганна-Марыя Ленгрэн нарадзілася 18 чэрвеня 1754 года ў горадзе Упсала. Яе бацька, паэт Магнус Брынальф Мальмстэт (1724—1798) — быў прафесарам лацінскай мовы у Упсальскім універсітэце, маці — Мэрта Юхана Фларын (пам. 1788). Бацька, член Мараўскай царквы займаўся дабрачыннай дзейнасцю; у 1772 годзе ён арганізаваў у сваім доме школу для бедных дзяцей. Брат Ганны-Марыі, Юхан Магнус (1749—1780) пісаў свецкія вершы.

У маладосці Ганна-Марыя Ленгрэн мела антырэлігійны настрой, цікавілася эпохай асветы. Яе гуманізм і імкненне да сацыяльнай справядлівасці сфармавалася пад уплывам бацькі. Ганна-Марыя была прыхільніцай простага і сціплага ладу жыцця.

Бацька рана заўважыў імкненне дачкі да заняткаў літаратурай. Ён даў ёй добрую адукацыю — Ганна-Марыя вывучала дома лацінскую і антычную літаратуру. Яе любімым паэтам быў Гарацый. У 1770-х гадах Ганна-Марыя пачала літаратурную дзейнасць, пісала эпіграмы, займалася перакладамі, пісала пад псеўданімамі артыкулы ў прэсе. У 1772 годзе апублікавала першы верш «På mademoiselle Anna Lovisa Pahls saliga hemfärds dag, den 14 Maji 1772, die Corona» пад сваім імем. left | thumb | Срэбны медаль з выявай Ленгрэн, 1818 год. | 170 px У 1776 годзе на замову герцага Карла, брата караля Швецыі, яна пераклала на шведскую мову французскую аперэту "Люсіль". За зроблены пераклад яна была ўзнагароджана залатымі гадзіннікам герцагіняй Гедвігай Лізаветай Шарлотай Гальштэйн-Гаторпскай.

Творы Ленгрэн карысталіся ў Швецыі вялікім поспехам. У 1774 годзе яна стала сябрам літаратурнага таварыства ва Упсале. У 1775 годзе стала членам Каралеўскага таварыства навук і літаратуры ў Гётэбаргу .

У 1780 годзе Ленгрэн выйшла замуж за чыноўніка Карла Пятра Ленгрэна (1750—1827), галоўнага рэдактара шведскай газеты Stockholms-Posten. З 1778 года Ганна-Марыя публікавала свае творы ў гэтым выданні, але пасля вяселля і да 1780 года стала публікавацца там пад псеўданімам. Шлюб прывёў да вялікіх пераменаў у жыцці пісьменніцы. Яна друкавалася пад псеўданімамі, адмовілася ад сваіх поглядаў на інтэлектуальную эмансіпацыю жанчын. Сцвярджала, што жанчыны павінны пазбягаць інтэлектуальнай працы, на карысць выканання матчыных абавязкаў.

У свой час Ленгрэн арганізавала літаратурны салон, які стаў цэнтрам культурнага жыцця горада. Салон наведвалі шведскія паэты Карл Густаў аф Леапольд, Нільс фон Розенштейна, Міхаіл Франс Франс і інш.

Ленгрэн памерла 8 сакавіка 1817 года ад рака малочнай залозы ва ўзросце 62 гадоў, пахавана ў Стакгольме на могілках Царквы Святой Клары.

Літаратурная дзейнасць Ганна-Марыя Ленгрэн дэбютавала як паэт у 1770-х гадах. У сваіх кароткіх творах яна выкарыстала сатыру, сарказм, і іронію, парадыравала пастарал, оперу і баладу.

Спадчына Ганна-Марыя Ленгрэн з’яўляецца адной з самых вядомых паэтэс у гісторыі Швецыі. Пасля смерці, творы Ленгрэн неаднаразова друкавалася на працягу ХIХ - ХХI стагоддзяў.

Першым яе пасмяротным зборнікам быў зборнік пад назвай («Спробы паэзіі»). Яе перапіска з яе сябрам Густафос аф Леапольдам была апублікавана ў 1795—1798 гадах.

Бібліяграфія

Вершы , Upsala, 1772 , Upsala veckotidningar, 1772, Upsala , Upsala, 1774 , Upsala vecko-tidning, 1774

, Uppsala, 1775 Uppsala, 1778 Impromptu, Lunds vecko-blad, 1775 , Stockholm, 1777 , 1778 , 1798 , 1819 (The Portraits) (Visit from the Countess) (Miss Juliana) (His Grace’s morning snooze) (The Boys) (The happy party) (Advice to my dear daughter, if I had one) 1794 (Other fabrics, Other customs!) Проза Contributions in , 1789—1791, 1793, 1796—1797, 1801, 1816 Contributions in , 1792, 1794—1797, 1801 Contributions in , 1795, 1796, 1798, 1800, 1803, 1816 Пераклады J F Marmontel: Lucile operetta, 1776 , Comedie ballet, 1778 , Heroide, 1778 C-S Favart: Arsene, comedie, 1779 O Wolff: , 1819

Літаратура Anna Maria Lenngren — Svenskt biografiskt handlexikon Sv icon Anna Maria Lenngren — Nordisk Familjebok (2-е выданне) Sv icon

Спасылкі Samlade Skaldeförsök — Anna Maria Lenngren’s collected works Anna Maria Lenngren

Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы Катэгорыя:Постаці Упсалы Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на шведскую мову