Камісарыяцкі завулак () — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя

Гістарычна дзве розныя вуліцы. Частка ад Першамайскай да Дзяржынскага мела назву Гарохаў (Пішчыкаў) завулакУлицы Могилева: сто лет назад и сегодня. Трасіроўка вуліцы зменена ў выніку пасляваеннай перабудовы цэнтра, на гістарычную вуліцу выходзілі фасады дамоў № 4 і 6, якія цяпер знаходзяцца ўнутры квартала. Другая частка — частка гістарычнага Краснага завулка.

Размяшчэнне

Складаецца з незвязаных паміж сабой 2 частак. Першая арыентавана з усходу на захад. Размешчана паміж вуліцамі Яцыны і Тані Карпінскай. Пачынаецца ад Першамайскай вуліцы і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Дзяржынскага. Рух аднабаковы ад вуліцы Дзяржынскага да Першамайскай. Другая частка арыентавана з поўначы на поўдзень. Пачынаецца пасярод забудовы, з захаду прымыкае вуліца Тані Карпінскай, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Дзяржынскага.

Забудова № 4 — двухпавярховы будынак. Цяпер у будынку размяшчаецца Ваенны камісарыят г. Магілёва і Магілёўскага раёна — № 6 — двухпавярховы будынак. — № 10 — двухпавярховы будынак. — № 17 — двухпавярховы будынак (канец XIX ст.). - № 29 — двухпавярховы будынак. — (зав. Тані Карпінскай, 11) — (зав. Тані Карпінскай, 9) —

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Магілёва