Маціца серба-лужыцкая, у літаральнай транскрыпцыі з лужыцкіх моў — Маціца сербская (, ) — літаратурна-навуковае і культурна-асветніцкае таварыства. Мэтай таварыства з'яўляецца развіццё і распаўсюджванне ведаў аб лужыцкіх сербах і іх культуры. Старэйшая культурна-грамадская арганізацыя лужычанаў, якая дзейнічае з 1847 года.

Гісторыя Маціца себская была заснавана ў 1847 годзе ў горадзе Будзішын як клуб развіцця лужыцкай літаратуры і цэнтр развіцця лужыцкай навукі. Сярод арганізатараў таварыства былі лужыцкія пісьменнікі Андрый Зейлер, Ян Арношт Смолер і педагог Корла Ян Смолер. У першый перыяд сваёй гісторыі члены Маціцы сербскай займалісь у асноўным лінгвістычнымі пытаннямі, вывучэннем лужыцкай гісторыі, літаратуры, фальклора і дэмаграфіі. З 1847 па 1937 гады арганізацыя выдавала свой друкаваны орган «Časopis Maćicy Serbskeje», які выходзіў адзін раз у год.

На хвалі рэвалюцыйных рухаў ва Ўсходняй Прусіі члены Маціцы сербскай у 1848 годзе звярнуліся у саксонскі суд з патрабаваннем надаць лужыцкім мовам роўныя правы разам з нямецкай мовай пры выкладанні ў сістэме школьнай адукацыі і прадастаўлення гэтых моў у мясовых органах улады.

У другой палове XIX стагоддзя Маціца сербская адыграла важную ролю ў стварэнні і ўніфікацыі адзінага лужыцкага пісьменства. У 1880 годзе ў горадзе Котбус было заснавана ніжнялужыцкае аддзяленне Маціцы сербскай. У другой палове XIX стагоддзя максімальная колькасць арганізацыі складала 191 чалавек. У 1905 годзе ў арганізацыю ўваходзіла 206 членаў. У гэтым годзе арганізацыя складалася са 108 пярвічных аддзяленняў, 6 акругоў, 5 гарадскіх і 3 самастойных аддзяленняў.

У 1904 годзе ў Баўтцэне быў адкрыты Сербскі дом, які займаўся зборам архіўных матэрыялаў і фармаваннем лужыцкай бібліятэкі. Сербскі дом таксама выкарыстоўваўся для правядзення разнастайных сабранняў таварыства і культурных мерапрыемстваў. З 1929 па 1932 гады Маціца сербская арганізоўвала ў пачатку жніўня штогадовыя народныя фестывалі ў горадзе Фечаў. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў у 1937 годзе дзейнасць Маціціы сербскай была цалкам забаронена. У 1941 годзе была канфіскавана ўласнасць арганізацыі. Сербскі дом быў цалкам разбураны ў 1945 годзе падчас ваенных дзеянняў.

Дзейнасць таварыства была адноўлена адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Члены таварыства займаліся у асноўным лінгвістычнымі і гістарычнымі пытаннямі. Пазней Маціца сербская была пазбаўлена самастойнасці і далучана да арганізацыі Домавіна. У гэты час Маціца сербская стала ініцыятарам стварэння ў 1951 годзе Сербскага інстытута.

У 1991 годзе Маціца сербская арганізуе розныя канферэнцыі па лужыцкай культуры і падтрымлівае дзейнасць лужыцкіх грамадскіх дзеячаў і актывістаў. У наш час Савет Маціцы сербскай складаеццаз 22 чалавек, якія жывуць у розных краінах свету. Штогод адбываецца агульны збор у Баўтцэне у першую суботу пасля Вялікадня.

Старшыні Бедрых Адольф Клін (1847—1855); Эрнст Рыхтар (1856—1872); Ян Арнашт Смолер (1872—1882); Міхал Горнік (1882—1894); Корла Аўгуст Каліх (1894—1895); Юрый Лусчанскій (1895—1905); Ян Павол Кшышан (1905—1923); Якуб Скаля (1923—1925); Арнашт Герман (1925—1934); Бена Сіманк (1934—1938); Густаў Алвін Мерва (1938—1941); Якуб Вяцлаўк (1946—1949); Герард Вірт (1990—1991); Мерцін Вёлькель (1991—2007); Ян Малінк (2008—2016); Юрый Лушчанскі (2016—2020); Аня Поганчава (з верасня 2020 года).

Гл. таксама Домавіна

Літаратура

Статут ад 1875 года , Časopis Maćicy Serbskeje, 1875, стр. 57 — 63 Měrćin Völkel: Trać dyrbi Serbstwo. Ludowe Nakładnistwo Domowina, Budyšin 1997, ISBN 3-7420-1709-8 Siegmund Musiat: Sorbische/wendische Vereine. 1716—1937. (= Schriften des Sorbischen Instituts. 26). Domowina, Bautzen 2001. ISBN 3-7420-1835-3 Katalog Serbskeho Wotdzela Knihownje Maćicy Serbskeje (dt. Katalog der Wendischen Abteilung der Bibliothek der Gesellschaft Macica Serbska), bearbeitet und geordnet von Jacob Jatzwauk. Bautzen 1924.

Спасылкі Официальный сайт

Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія арганізацыі