Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Беліца.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Няцецкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 26 чэрвеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Парэцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Баяры-Смалоцкія, Збляны, Краснае, Лазяны, Лайкаўшчызна, Парэчча, Пацукі, Пішчоўцы і Сідараўцы), у склад Белагрудскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Няцеч, Цацкі і Яманты)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. 26 верасня 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пескаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Пескаўцы, вёскі Андрашоўшчына, Белеўцы, Буцілы, Вангі, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области. 1 снежня 2019 года вёска Карытніца была выключана з Беліцкага сельсавета і перададзена ў Парэцкі сельсавет Дзятлаўскага раёнаС 1 декабря текущего года изменятся границы Лидчины. Деревня Корытница будет включена в Дятловский район.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1574 чалавекі, з іх 58,9 % — беларусы, 36,3 % — палякі, 2,2 % — рускія, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1748 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе